Грамадства

Памёр Антон Фурс. У 1947-м яму 20-гадоваму далі 15 гадоў за ўдзел у паваенным Саюзе беларускіх патрыётаў

Яму было 94 гады. Антон Фурс быў вязнем ГУЛАГа, у 1947 годзе атрымаў 15 гадоў лагераў за прыналежнасць да «Саюза беларускіх патрыётаў» — арганізацыі вучнёўскай моладзі, якая ставіла сабе за мэту барацьбу з русіфікацыяй і захаванне беларускай культуры і ідэалаў беларускай незалежнасці, як напісаў у сваім фэйсбуку Кастусь Шыталь.

Фота Ігара Мацвеева

Антон Фурс нарадзіўся ў 1927 годзе ў мястэчку Язна. У 1944 годзе паступіў у педагагічную вучэльню ў Глыбокім. Моладзь бачыла выцісканне беларускай мовы з навучальнага працэсу — і пастанавіла адказаць на гэта, стварылі арганізацыю, натхніўшыся прыкладам таемных гурткоў філаматаў і філарэтаў у Вільні пры Расійскай Імперыі.

25 сакавіка 1946 года, сабраўшыся на паддашшы дома ў Глыбокім, сябры СБП прынеслі прысягу на вернасць ідэалам незалежнай Беларусі. Падчас гэтай таемнай урачыстасці на сцяне была вывешаная Пагоня — яе намалявала Алеся Умпіровіч з Пастаўскай вучэльні, якая пасля лагераў стала жонкай Антона.

У 1947 годзе адбыліся масавыя арышты сябраў арганізацыі. Усе яны атрымалі вялікія тэрміны ў лагерах — да 25 гадоў, але большасць выйшла пасля перагляду спраў неўзабаве пасля смерці Сталіна, адседзеўшы прыкладна па дзесяць гадоў.

Вярнуўшыся з лагераў, Антон Фурс узяў шлюб з Алесяй Умпіровіч, якая ўдзельнічала ў дзейнасці СБП у Паставах і таксама вярнулася з ГУЛАГа. Яны пражылі разам да 2017 года, калі Алеся памерла. Большую частку жыцця яны пражылі ў Казахстане, паехалі туды самі, бо на радзіме Антона не бралі на працу. Перыядычна прыязджалі ў Беларусь, адведвалі Ларысу Геніюш, з якой Алеся адбывала пакаранне ў лагерах. Усё жыццё Антон Фурс быў вернымі ідэалам вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі.

У 1984 годзе, калі выйшлі на пенсію, вярнуліся на радзіму, купілі палову дома ў Паставах. Другую палову займаў былы лагерны ахоўнік, які часам казаў: «Я бы вас всех назад отправил!» І ў глыбокай старасці Антон цікавіўся беларускімі справамі, чытаў беларускія газеты, глядзеў беларускамоўнае тэлебачанне, наведваў сходы пастаўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

У 2013 годзе пра СБП быў зняты фільм «Глыбоцкая змова», паказаны на тэлебачанні. У 2019 годзе — фрагмент інтэрв'ю з Антонам быў паказаны ў перадачы Stop Josta на літоўскім канале «LRT Plus».

«Я неаднаразова быў у гасцях у Антона Фурса. Ён і яго жонка Алеся былі вельмі прыстойнымі, добразычлівымі і гасціннымі людзьмі. Яны былі вернымі сваім ідэалам, і ў той жа час ні на каго не трымалі злосці. Нават калі яны ўспаміналі перажытыя пакуты, з іх вуснаў не было чуваць нянавісці.

Для нас, маладзейшых пакаленняў актывістаў, Антон Фурс і іншыя ўдзельнікі СБП былі прыкладам. Калі было цяжка, успаміналі, што некалі за беларускую справу давалі дзесяць-пятнаццаць гадоў лагераў. Калі хацелася ўсё кінуць, згадвалі, што нельга кідаць тое, за што нашы старэйшыя землякі аддалі сваю маладосць», — напісаў Кастусь Шыталь.

«У жніўні 2020 года Антон Фурс разам з іншымі жыхарамі Паставаў быў на Плошчы. Я тады радаваўся, што ён дачакаўся часу, калі людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі… Прынамсі, ён мог пераканацца, што ідэя, якой ён ахвяраваў сваю маладосць, не знікла, што за яе змагаюцца маладыя!

Пахаванне Антона Фурса адбудзецца сёння 20 кастрычніка каля 14:00 на могілках у Паставах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі12

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць