Спорт

Цяцерын сышоў з пасады старшыні федэрацыі тэніса. Гэта значыць больш, чым здаецца — што вядома пра таемнага алігарха? 

Сяргей Цяцерын сышоў з пасады старшыні федэрацыі тэніса. Прэс-служба кажа, што прычына ў кепскіх выніках тэнісістаў на Алімпіядзе. Але такі самы вынік у многіх іншых спартоўцаў, а старшыні іх федэрацый пакуль на месцы. Можа, справа не толькі ў гэтым? 

Найперш, хто такі Сяргей Цяцерын? 

Яго гісторыя поспеху наўрад ці б адбылася, калі б у экс-прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына не было «свайго» трэнера па тэнісе — Шаміля Тарпішчава.

Ельцын і Тарпішчаў

Звычкі Масквы пераймаў і Мінск, таму ў Аляксандра Лукашэнкі таксама з'явіўся персанальны тэнісіст Сяргей Цяцерын, які потым раскрыўся яшчэ і як асабісты масажыст. 

Калі Цяцерын увайшоў у бліжняе кола Лукашэнкі, то стаў атрымліваць дзяржаўныя пасады, ён вучыў чыноўнікаў менш піць, больш часу прысвячаць дзяржаўным справам і стаў сам уплываць на дзяржаўныя справы. У 2017 годзе Цяцерын узначаліў федэрацыю тэніса, замяніў на пасадзе мільянера Аляксандра Шакуціна. 

З такой работай ён атрымаў уваход у міжнародныя тэнісныя колы, дзе калі-нікалі сустракаюцца асобы каралеўскай крыві.

У беларускіх рэаліях спорт — гэта інструмент знешняй і ўнутранай палітыкі. Пасады старшынь федэрацый не даюцца абы-каму. Галоўны сэнс у тым, што чалавек на чале федэрацыі сапраўды павінен «займацца» сваім спортам. Гэта магчыма, калі іншыя сферы інтарэсаў ужо пастаўленыя і не вымагаюць вялікай увагі, а калі ты толькі развіваешся або бізнэс праз санкцыі пачынае сыпацца, — тут ужо не да тэніса. 

Імаверна, Цяцерын сам разумеў, што запусціў сваю сферу адказнасці — усе тэнісісты з Алімпіяды вылецелі. У сувязі з санкцыямі шмат увагі ў яго адымае бізнэс. 

Лукашэнка і Цяцерын

Цяпер яго бізнэс-інтарэсы надзвычай шырокія. Ён паспеў пакінуць след і ў мэблевай сферы, і ў продажы прадуктаў і алкаголю, і ў рэстаранным бізнэсе. 

Цяпер меркаванні бізнэс-колаў сыходзяцца на тым, што бізнэсы Цяцерына не выглядаюць звышпрыбытковымі, некаторыя прыносяць праблемы, а сам ён азіраецца на лёс Чыжа, бо сутыкнуўся з моцнай апазіцыяй «пры двары». 

Тэлевізійшчыкі лічылі Цяцерына адной з галоўнай сваіх праблем, бо ён доўгі час здымаў вяршкі з рынку тэлерэкламы. Кіраўніцтва каналаў з дапамогай Міністэрства інфармацыі доўгі час спрабавала перанакіраваць фінансавыя плыні бліжэй да каналаў, каб зарабляць больш і рабіць больш уласнага кантэнту. У выніку гэта збольшага атрымалася, праўда, на якасць кантэнту наўрадці паўплывала.

У праўладных тэлеграм-каналах ужо не першы месяц пясочаць кампаніі, канчатковым бенефецыярам якіх лічыцца Цяцерын.

Цікава, што ў 2020‑м ягоная дачка падтрымала рух за перамены, а яго таварышы з асацыяцыі ветэранаў КДБ звярнуліся да кіраўніцтва сілавых органаў з патрабаваннем спыніць гвалт. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць