Грамадства

Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

У судзе Ленінскага раёна Брэста ідзе разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 КК), а таксама за развешванне пудзіл у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб), паведамляе spring96.org.

Скрыншот відэа

Усяго па справе праходзяць дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзіл у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункта міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск «Табакерка». Усё гэта расцэнена як «злоснае хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК), «асабліва злоснае хуліганства» (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін) за замыканне чыгуначных рэек металічнай дротам.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.

Частка абвінавачаных ужо даўно пад вартай. Наталля Барынава была затрыманая 15 лістапада 2020 года; Вольга Прастакваша, Сяргей Сіліч, Сяргей Красоўскі, Яўген Камбуль 11 лістапада, Максім Сілюк 26 лістапада, Максім Пыцель 26 лістапада. Усе пералічаныя людзі па гэты дзень ўтрымліваюцца ў СІЗА-7.

Апроч гэтага на хатнім арышце з 25.01.2021 знаходзіцца Уладзімір Кацюбка, а на Аліну Муратаву такую ж меру стрымання наклалі днём пазней.

Суд распачаўся яшчэ 29 сакавіка, аднак тады стала вядома, што ў лік абвінавачаных па гэтай справе дадалася яшчэ і Марына Сілёнак. Таму быў абвешчаны перапынак.

У працэсе судовых разглядаў дзяржабвінаваўца адзначыла, што паказанні абвінавачаных адрозніваюцца ад першапачатковых (гэта значыць ад таго, што гэтыя ж людзі казалі на этапе следства).

На просьбы растлумачыць супярэчнасці абвінавачаная Наталля Барынава 9 красавіка ў судзе папрасіла не ўлічваць свае першапачатковыя паказанні, бо яны былі дадзены ёю пад ціскам.

Са слоў жанчыны, 17 лістапада 2020 следчыя пагражалі ёй вялікім турэмным тэрмінам і органамі апекі, якія быццам ужо афармляюць дакументы на тое, каб адабраць яе 4-гадовую дачку. Наогул у той дзень яе дапытвалі двойчы, і абодва разы не па тым эпізодзе, які асабіста ёй ставяць у віну на судзе. Перад другім допытам, вячэрнім, паўтарыліся пагрозы пра дзіця і суровае пакаранне, жанчына плакала. Скаргу на дзеянні следчых Барынава вырашыла не пісаць, бо баялася яшчэ большага ціску на яе і сям'ю.

Сяргей Сіліч заявіў, што просіць не ўлічваць свае паказанні следству, дадзеныя 12 лістапада, таму што ў той момант ён адчуваў моцныя болі ў спіне і хваляваўся з нагоды затрымання сваёй жонкі. Вось як ён тлумачыў гэта на судзе 9 красавіка:

«Падчас затрымання я атрымаў траўму спіны, моцна балела спіна, мне 2 разы ў ІЧУ выклікалі хуткую. Я проста не хацеў гаварыць. Груба кажучы, усё, што я сказаў на тым допыце — там праўды мала».

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі59

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі59

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць