Грамадства2626

«Даніловіч хлусіць, гэта антымаральны ўчынак»: адказ гісторыкаў дырэктару Інстытута гісторыі

Зварот-адказ змясціў у сваім фэйсбуку Алесь Смалянчук.

У эфіры БТ 20 жніўня выступіў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Вячаслаў Даніловіч у якасці эксперта па бел-чырвона-беламу сцягу.

У гэтым выступе кандыдат гістарычных навук Даніловіч прапанаваў «задумацца» над сімволікай бел-чырвона-белага сцяга і асудзіў беларускую грамадзянскую супольнасць за яго выкарыстанне ў пратэстах.

У якасці аргумента была агучаная замшэлая дэмагагічная тэза пра ўжыванне гэтага сцяга беларускімі калабарантамі ў часы нямецкай акупацыі. Між тым добра вядома (і не толькі гісторыкам), што бел-чырвона-белы сцяг здаўна прысутны ў беларускай гісторыі і з’яўляецца важнай нацыянальнай і гістарычнай каштоўнасцю беларускага народа.

Нацыянальныя сцягі падчас Другой сусветнай вайны ўжываліся калабарантамі ўсіх краін, акупаваных гітлераўскай Германіяй. У тым ліку расійскімі — пад афіцыйным сімвалам сучаснай Расіі бела-сіне-чырвоным сцягам на баку Гітлера ваявалі сотні тысяч расійцаў. Выкарыстанне нацыянальнага сцяга якімі-небудзь варожымі сіламі не прыводзіць да ягонай дэвальвацыі.

Бела-чырвона-белы сцяг, пад якім у жніўні 2020 г. праходзіць мірная беларуская рэвалюцыя, не можа быць скампраметаваны нават тым, што пад ім прымаў прысягу першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — Аляксандр Лукашэнка.

У вырашальны момант гісторыі краіны кожны грамадзянін вымушаны выбіраць — на чыім баку яму стаяць.

Спадар Вячаслаў Даніловіч выбраў бок антыбеларускай дыктатуры і выкарыстаў у яе абарону сваю афіцыйную пазіцыю дырэктара акадэмічнай установы.

Гэты антынавуковы і антымаральны чын паставіў яго па-за межамі не толькі беларускай грамадзянскай, але і навуковай супольнасці.

Аляксандр Краўцэвіч, доктар гістарычных навук (Гродна) 

Аляксандр Смалянчук, доктар гістарычных навук (Гродна) 

Генадзь Сагановіч, доктар габілітаваны (Менск) 

Алег Яноўскі, доктар гістарычных навук (Менск) 

Святлана Марозава, доктар гістарычных навук (Гродна) 

Тадэвуш Гавін, доктар габілітаваны (Гродна) 

Ганна Энгелькінг, доктар габілітаваны (Варшава) 

Юры Гардзееў, доктар габілітаваны (Кракаў) 

Вольга Кавалеўская, доктар гістарычных навук (Кіеў) 

Dr Русціс Камунтавічус (Коўна) 

Захар Шыбека, доктар гістарычных навук (Тэль-Авіў) 

Вячаслаў Швед, доктар гістарычных навук (Гродна) 

Алег Латышонак, доктар габілітаваны (Беласток)  

DrАндрэй Катлярчук, в.а. дырэктара інстытута сучаснай гісторыі Універсітэта Сёдэрторн (Södertörn University, Швецыя) 

Андрэй Янушкевіч, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Уладзімір Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Аляксандр Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Ірына Кашталян, PhD (Менск) 

Валянціна Мятліцкая (Лебедзева) (Гомель) 

Таццяна Касатая, PhD (Гродна) 

Алена Кандрацюк, кандыдат гістарычных навук (Кіеў) 

Вольга Зубко, кандыдат гістарычных навук (Вінніца) 

Анатоль Вялікі, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук (Гродна) 

Сяргей Тарасаўкандыдат гістарычных навук (Менск)  

Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Алесь Белы, PhD (Люцынка, Валожынскі р-н) 

Павал Булаты, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Макар Шніп, кандыдат гістарычных навук, настау́нік гісторыі (Менск) 

Алена Шымак, кандыдат гiстарычных навук (Менск) 

Дзмітрый Крывашэй, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Кастусь Цвірка, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Сяргей Лукашанец, кандыдат гістарычных навук 

Аксана Пісецкая, кандыдат філалагічных навук 

Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Вадзім Вярыга, кандыдат гiстарычных навук (Менск) 

Ірына Колабава, кандыдат гістарычных навук (Менск) 

Dr. Юры Мілеўскі (Беласток) 

DrЛілія Коўкель (Кракаў) 

Андрэй Радаман, магістр гісторыі (Менск) 

Аляксандр Пруднікаў, магістр гістарычных навук (Менск)  

Міхась Лебедзь, гісторык  

Ян Гардзееў, магістр гісторыі (Гродна-Кракаў) 

Руслан Ясаеў, палітолаг 

Васіль Герасімчык, магістр гісторыі (Гродна) 

Ірына Мароз, магістр гісторыі (Брэст) 

Дзмітры Дрозд, магістр гісторык (Менск) 

Вольга Бабкова, гісторык, архівістка, літаратарка 

Марыя Булавінская, магістр гісторыі (Гомель) 

Сяргей Емяльянаў, магістр гісторыі (Менск) 

Таццяна Яцкевіч, гісторык, экскурсавод 

Раман Крыцук, магістр гісторыі (Менск) 

Аляксандр Луцэвіч, магістр гісторыі 

Катажына Барадай, магістр гісторыі (Варшава) 

Аляксандр Цвірка, гісторык  

Уладзімір Белы, магістр гісторыі (Менск) 

Аляксандр Пагарэлы, магістр гісторыі (Гродна) 

Аляксандр Петухоў, магістр гісторыі (Магілёў) 

Марат Гаравы, краязнаўца (Кобрын) 

Леанід Лаўрэш, краязнаўца (Ліда) 

Дырэктар Інстытута гісторыі: Пад бел-чырвона-белым сцягам апрыёры рухаюцца да знешняга пратэктарату 

Каментары26

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць