Усяго патроху66

«Сэкс у вялікім горадзе» па-беларуску: Voka шукае ахвотных агучыць культавы серыял 2000-х

Культавы серыял HBO «Сэкс у вялікім горадзе» будзе перакладзены на беларускую мову. Відэасэрвіс Voka аб’яўляе кастынг (па 21 лютага!) на агучку яго галоўных персанажаў. Самае цікавае, што прэтэндаваць на ўдзел у праекце могуць не толькі прафесіяналы, але і ўсе беларускія прыхільнікі серыяла.

Каб усе мы як мага хутчэй убачылі і пачулі, як чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной жаночымі сакрэтамі на беларускай мове, пакутуюць ад разбітага сэрца і немагчымасці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын, плачуць і смяюцца, трэба адшукаць чатырох дзяўчат і двух маладых людзей.

Варта заўважыць, што беларускім прыхільнікам прыгод чатырох прыгажунь-сябровак пашчасціла больш за ўсіх іншых фанатаў «Сэкса ў вялікім горадзе» і яго кінасіквелаў: лёс абяцанага працягу апынуўся пад вялікім пытаннем пасля таго, як Кім Кэтрал адмовілася ўдзельнічаць у здымках трэцяга фільма. А тым часам у Беларусі гісторыя Кэры, Міранды, Сінціі і Шарлоты атрымае другое жыццё, і гэта ўжо дакладна! Першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» у беларускамоўнай агучцы хутка з’явіцца ў медыятэцы Voka.

Правілы ўдзелу ў кастынгу:

  1. Вырашыце, каго з галоўных герояў серыяла (аднаго, некалькіх ці ўсіх адразу — абмежаванняў няма!) вы хацелі б агучыць: Кэры, Міранду, Саманту, Шарлоту, Стэнфарда ці Містэра Біга.
  2. Перайдзіце па спасылцы, дзе змешчаныя фрагменты тэксту кожнага з герояў.
  3. Зачытайце абраны ўрывак на відэа.
  4. Да 21 лютага ўключна змясціце відэа ў сторыз свайго Instagram-акаўнта, адзначыўшы афіцыйны акаўнт Voka (@vokatv).
  5. Не забудзьце адкрыць доступ да акаўнта і публікацыі на час папярэдняга адбору ўдзельнікаў.
  6. Чакайце запрашэння на кастынг!

Далей да працы далучыцца журы ў складзе прадстаўнікоў Voka, а таксама гукарэжысёраў студыі дубляжу і закадравай агучкі 13studio. Сябры журы вырашаць, хто з ўдзельнікаў першага этапу праходзіць далей — на жывое праслухоўванне ў студыі гуказапісу. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па такiх крытэрах як валоданне рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Важнай умовай будзе і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці аддаць 1-2 дні працы ў студыі над агучкай свайго персанажу.

Пераможцы другога этапу і падораць свае галасы героям пiлотнай серыi «Сэксу ў вялікім горадзе» па-беларуску. Прэм’ерны паказ першага сезона ў беларускай агучцы адбудзецца ў сакавіку бягучага года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць