Свет9090

На Львоўскім форуме выдаўцоў скандал: нацыяналісты супраць дзіцячай кніжкі «пра аднаполае каханне»

У сувязі з пагрозамі нацыяналістаў Міністэрства культуры Украіны заклікае праваахоўнікаў і СМІ абараніць удзельнікаў форуму, які стартаваў у Львове 13 верасня.

Гаворка ідзе пра выданне «Мая і яе мамы» аўтарства Ларысы Дзенісенка і Марыі Фоя, якое адрасавана дзеткам і іх бацькам.

Галоўная гераіня кніжкі — дзяўчынка Мая знаёміць чытачоў са сваімі сябрамі, сваякамі і асяроддзем.

Галоўная гераіня кніжкі Мая.

З дапамогай малюнкаў, простымі словамі яна тлумачыць такія складаныя тэмы, як бясплоддзе, донарства спермы, сіроцтва, развод, смерць і вайна ва Украіне, хто такія крымскія татары… Так, Майка, напрыклад, распавядае пра адну са сваіх аднакласніц Сафійку: «Софійка Третя не вчилася з нами від першого класу. Вона новенька! Вони з мамою приїхали з Луганська. Тато Софійки Третьої зник. Люди часто зникають, коли йде війна». Дадаткова дробным шрыфтам у кніжцы ўдакладняецца, хто такія перасяленцы і колькі іх сёння ў краіне. Ёсць там гісторыя і пра дзяўчынку-беларуску Аксану.

Але тых, хто азнаёміўся са зместам кніжкі, больш за ўсё абурыў яе фінал, дзе Мая прызнаецца ў тым, што яе гадуюць дзве маці, і прыходзіць да высновы, што няважна, якая ў цябе сям'я, галоўнае — каб там панавалі любоў і павага.

Частка кніжкі, якая больш за ўсё зачапіла нацыяналістаў.

«Правы сектар», а таксама прадстаўнікі некалькіх нацыяналістычных грамадскіх арганізацый Львова запатрабавалі адмяніць прэзентацыю кніжкі, бо яе змест супярэчыць «каштоўнасцям і традыцыям, якія спакон веку фармаваліся ва ўкраінскіх сем'ях». Калі гэта не будзе зроблена, яны абяцалі прыняць адпаведныя меры самастойна.

Нягледзячы на тое, што арганізатары адмянілі прэзентацыю кніжкі, якая павінна была адбыцца 15 верасня, яны не выключаюць, што радыкалы ўсё роўна могуць зладзіць у межах форуму небяспечную акцыю, правакацыі ці скандал.

Раней «Мая і яе мамы» на прэзентацыі у Харкаве трапіла пад жорсткую крытыку мясцовых маці, якія не разумеюць, навошта аўтары прапагандуюць «нездаровыя» сем’і. Сама пісьменніца Ларыса Дзенісенка называе сваю кніжку дапаможнікам па ўзаемапавазе і талерантнасці.

 

Каментары90

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць