Тэатр

Міжнародны фестываль тэатраў лялек пройдзе ў Мінску 13—17 мая

IX Міжнародны фестываль тэатраў лялек пройдзе ў Мінску з 13 па 17 мая, паведамілі ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Маштабны форум, які праходзіць раз на два гады, адчыніць свае дзверы для ўсіх аматараў сапраўднага тэатральнага мастацтва. За пяць дзён мінчане і госці сталіцы ўбачаць 14 спектакляў. Найлепшыя калектывы Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Ізраіля пакажуць сваю творчасць. А ўсяго за гады правядзення фестывалю Мінск наведала ўжо больш за 50 тэатраў з розных куткоў свету.

Сёлета арганізатары падораць гледачам магчымасць убачыць не толькі новыя, але і спектаклі, якія з'яўляюцца лаўрэатамі шматлікіх фестываляў і ўладальнікамі найвышэйшых тэатральных узнагарод. Напрыклад, у праграме форуму спектакль «Ваня» тэатра Karlsson Haus (лаўрэат найвышэйшай тэатральнай прэміі Санкт-Пецярбурга «Залаты сафіт», намінант расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі і фестывалю «Залатая маска» 2016 году) і спектакль «Забіць Караля» Пензенскага абласнога тэатра «Лялечны дом» (чатыры разы лаўрэат расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска»).

Асаблівасць сёлетняга фестывалю — у разнастайнасці жанраў і формаў, а таксама ў шыраце прадстаўленых арганізацыйна-творчых структур. У фестывальнай праграме ўдзельнічаюць дзяржаўныя, акадэмічныя, а таксама прыватныя тэатры.

Усе беларускія калектывы прадставяць працы, створаныя за апошні час. У аснове большасці спектакляў — сусветная літаратурная класіка. Замежныя госці ў сваю чаргу падораць відовішчныя і вельмі кранальныя прадстаўленні для дзяцей. У тым, што тэатр лялек значна больш разнастайны за існуючыя пра яго ўяўленні, гледачоў пераканаюць спектаклі для дарослых.

Традыцыйна падчас фестывалю будуць праводзіцца майстар-класы і дыскусіі з гледачамі і крытыкамі. Таксама ўсіх чакае вечар тэатральнай музыкі «Лялечны рок-н-рол», праграма прадставіць кампазіцыі, напісаныя спецыяльна для тэатраў лялек.

Спектаклі форуму пройдуць на пяці пляцоўках горада — Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, Новага драматычнага тэатра, Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра і малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Арганізатары форуму — Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць