Здароўе99

Медыкі занепакоены ростам захворвання на дырафілярыёз

У Беларусі назіраецца рост захворвання на дырафілярыёз, паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык 31 кастрычніка ў Мінску на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя праблемы інфекцыйнай паталогіі чалавека».

Дырафілярыёз — захворванне, якое выклікае паразітаванне круглых чарвякоў роду Dirofilaria ў арганізме чалавека. Лічынкі дырафілярый трапляюць у арганізм праз укусы камароў, а іх пераносчыкамі з'яўляюцца дамашнія і дзікія жывёлы.

«Згодна з экспертнымі ацэнкамі, да 40% бадзяжных жывёл заражаны палаваспелымі дырафілярыямі, а ўкусы насельніцтва камарамі наогул не паддаюцца ўліку», — адзначыла Найрочык. Паводле яе слоў, прагноз па распаўсюджванні дырафілярыёзу ў Беларусі «далёка не спрыяльны».

Спецыяліст падкрэсліла, што арганізацыі аховы здароўя не валодаюць ні метадамі ранняй дыягностыкі дырафілярыёзу, ні метадамі яго лячэння. «Вырашэнне гэтых праблем для практычнай аховы здароўя магло бы адыграць вельмі важную ролю», — адзначыла Наройчык.

Як патлумачыла журналістам загадчыца кафедры эпідэміялогіі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта імя Данілы Галіцкага Наталля Вінаград, пры інфікаванні чалавека важна месца пранікнення дырафілярыя ў арганізм і яго міграцыя, бо ўсе гельмінты ў целе рухаюцца вертыкальна ўверх.

Паводле слоў Вінаград, найбольшую небяспеку ўяўляюць укусы ў верхнюю частку цела чалавека — твар, шыю, плечы, якія складаюць каля 70% усіх заражэнняў, бо гельмінт можа пранікнуць у вочы або мозг і выклікаць у гэтых органах незваротныя наступствы.

Спецыяліст паведаміла, што сімптомам захворвання можа стаць мігрыруючая пухліна пад скурай. У той жа час, адзначыла Вінаград, калі пацыент звяртаецца з гэтай праблемай да ўрача, «яго могуць адправіць нават да псіхіятра».

Паводле яе слоў, у дыягностыцы захворвання «вельмі важная насцярожанасць насельніцтва і дактароў», бо лячэнне дырафілярыёзу «банальнае», калі гельмінт не лакалізаваны ў цяжкадаступным месцы — у вачах або мозгу. «Часта хірургі проста бяруць скальпель, разразаюць і вымаюць гельмінт», — сказала Вінаград.

«Гэта не вельмі распаўсюджанае захворванне ў параўнанні ў іншымі групамі гельмінтозаў», — адзначыла ўкраінскі спецыяліст. Аднак, паводле яе слоў, з-за позняй дыягностыкі дырафілярыёз можа прыводзіць да лятальных зыходаў.

Каментары9

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць