З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1919

Пра Някляева

Калі абіраць паміж Лукашэнкам і Някляевым, другі ўсё ж гледзіцца яўна прывабней, хаця для мяне гэты кандыдат застаецца найбольш загадкавым.

Пакуль што найбольш цікавае, што зьвязана з будучымі «прэзыдэнцкімі выбарамі» ў Беларусі — гэта Ўладзімер Някляеў і ягоная кампанія, дзе ніхто даўно, падобна, не хавае, што размова ідзе пра вылучэньне паэта кандыдатам у прэзыдэнты.

Хаця дэ-факта сьлёган гэтага кандыдата — «Гавары праўду», для мяне ён застаецца найбольш загадкавым сярод усіх, з гэтымі невядомымі крыніцамі падтрымкі, не зусім вызначанай ідэалёгіяй, якую нехта мог бы назваць папулізмам, і адчуваньнем (як гэта ні сьмешна гучыць) падазорна высокай якасьці таго, што робіць ягоная каманда на фоне камандаў большасьці іншых кандыдатаў.

Зьвяртае на сябе ўвагу прафэсіянальнасьць паліттэхналёгій у Някляева на фоне каманд астатніх імаверных кандыдатаў
(у тым ліку Мілінкевіча). Прыкладам, гэты збор подпісаў за вуліцы Быкава (здавалася б, пры чым тут увогуле Васіль Быкаў?) ад самога пачатку стварыў дзіўнае ўражаньне — быццам арганізатары жадалі дамагчыся простага і відавочнага сымбалічнага дасягненьня, якое пазьней можна было б дадаць сабе ў актыў. Імгненна ўзгадваецца тактыка ўкраінскае апазыцыі падчас «Аранжавай рэвалюцыі»: каб ніводны дзень не сканчаўся без нейкай сымбалічнай, хай і маленькай, але перамогі над праціўнікам.

А што да «Пры чым тут Васіль Быкаў?» — ах, ну так, вялікі беларускі пісьменьнік, і ўвогуле што вы самі зрабілі для яго ўшанаваньня, разразіцца праведным абурэньнем прыхільнік Някляева — і будзе мець рацыю. Але ж

будзьма практычнымі, уяўлю я сабе логіку някляеўцаў: ушанаваць памяць Быкава — добра, а зарабіць пры гэтым палітычны капітал — яшчэ лепей, га?

Дарэчы, ці памятаеце, з чаго пачыналася і ў чым першапачаткова палягала кампанія «Гавары праўду»? Дык што там сталася з той «правдой» пра мясцовыя праблемы, якую быццам бы заклікаліся «говоріть» з дапамогай паштовак на адрас адміністрацыі прэзыдэнта? Таксама была вельмі добрая брашура пра Беларускую Народную Рэспубліку, была таксама і спроба ўсталяваць шыльду на хаце Ларысы Геніюш. Усё карысныя і добрыя справы.

Але ўсё гэта другаснае. Першаснае і галоўнае для нас — гэта што

ад Някляева і кампаніі можна з большай верагоднасьцю чакаць нечага цікавага ў час набліжаючыхся так званых «выбараў».

Гэта зусім не азначае, што Някляеў мае лепшыя шансы ўзяць уладу ў выніку «выбараў», чым іншыя патэнцыйныя кандыдаты ад апазыцыі. Але ў любым выпадку

калі абіраць паміж Лукашэнкам і Някляевым альбо рабіць стаўку на прайграўшага ў 2006 годзе Мілінкевіча ці на таго ж Някляева — апошні ўсё роўна гледзіцца прывабней
ня гледзячы на тое, што так і не жадае казаць праўду пра тых, хто ж за ім стаіць.

P.S. Так ці іначай, хто б у выніку ні апынуўся ў бюлетэні побач з Лукашэнкам і Гайдукевічам, ісьці галасаваць на тых выбарах і даваць ЦВК лішні голас для фальсыфікацыі, лішні сапраўдны подпіс у сьпісе прагаласаваўшых, ня варта. Ісьці трэба адразу на плошчу. Там і будзе відно, чым Някляеў лепшы за сваіх канкурэнтаў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Правал спецслужбаў трох краін: як увогуле пілот-радыкал апынуўся за штурвалам FlyDubai5

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць