Грамадства4444

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў

«Я вось зараз думаю над гэтай ідэяй».

Учора Аляксандр Лукашэнка сазваў нараду наконт стварэння новай ВНУ — Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій. Ён паставіў задачу: у ВНУ павінен быць прыкладны напрамак — «перш за ўсё для жыцця».

«Вельмі прашу вас, давайце вызначымся, якія там будуць напрамкі. Мы там будзем распрацоўваць новыя тыпы беспілотнікаў? Ці ж будзем новыя матэрыялы ствараць і створым праз 200 гадоў гэтыя новыя матэрыялы? Ужо дзесьці на Кольскім паўвостраве знойдуць яшчэ які-небудзь, вы, напэўна, чулі, элемент, які даражэй за золата і г.д.» — паставіў амбітныя мэты Лукашэнка.

Праца ўстановы, на яго думку, «павінна быць звернута ў будучыню», але прыносіць вынік:

«Вось іскра нейкая там прыляцела ў галаве, і, можа, у цэнтры дасць добры вынік. Не беспілотнік вынайдзе <>, а вынайдзе спецыфічны, магутнейшы сродак барацьбы з беспілотнікамі і абнуліць у свеце ўсе гэтыя беспілотнікі», — даў напрамак ён.

Лукашэнка сказаў, што шмат думае пра БПЛА:

«Я вось зараз думаю над гэтай ідэяй, думаю… Вось усе парымся, беспілотнікі, трэба беспілотнікі… А калі хтосьці разумны возьме ў невялікай краіне — у Ізраілі, у Беларусі там і г.д. — і створыць сістэму барацьбы з гэтымі беспілотнікамі, супраць любых беспілотнікаў? Усё! Яны перастаюць лятаць. Падаюць, узарваліся там і г.д.» — памарыў ён.

Каментары44

  • политзек
    05.08.2026
    что, страшно?

    [Зрэдагавана]
  • когда ты угомонишся ?
    05.08.2026
    Лучше бы создал обсолютное оружие, для мойки обосранных коров.....
  • ...
    05.08.2026
    Ты не дажывеш. :D

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч23

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч23

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць