Грамадства8181

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай

«Гэта цалкам лагічная падзея, а зусім не прыватны выпадак», — разважае дысідэнт.

Дысідэнт Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў «Радыё Рацыя» сітуацыю 21‑гадовай беларускі Веранікі, якой у Польшчы адмовілі ў міжнароднай абароне. Яе маці адседзела па палітычным артыкуле дзевяць месяцаў, сястру пратрымалі чацвёра сутак, але на момант іх пераследу дзяўчына ўжо была паўналетняй. У яе ж самой не было ні затрыманняў, ні судовага пераследу, а на фотаздымках з пратэстаў, якія яна прыклала, не відаць яе твар.

Сіўчык жа перакананы, што прычына таго, што палякі не далі міжнародную абарону дзяўчыне — пераезд Офіса Святланы Ціханоўскай у Варшаву.

Ён кажа, што гэты выпадак — не асабістая справа, а змена палітыкі Польшчы ў дачыненні да беларусаў. «Я афіцыйна папярэджваў, што ў беларусаў у Польшчы будуць праблемы ў сувязі з пераездам офіса. Вельмі лагічная падзея, а зусім не прыватны выпадак», — даводзіць Сіўчык.

Чытайце: «Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Каментары81

  • Ghh
    22.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Yyy
    22.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 0101
    22.07.2026
    Слава! І ты?

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць