Нерухомасць55

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ

На Браслаўскіх азёрах плануюць пабудаваць буйны рэтрыт-цэнтр White Lotus («Белы лотас») — на тэрыторыі былой псіхіятрычнай бальніцы «Слабодка» ў аднайменным аграгарадку, расказвае «Анлайнер».

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Участак плошчай 12 гектараў заціснуты паміж трыма азёрамі, сам комплекс паўстане на беразе возера Ільмёнак у лесе, побач — Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Будынкі бальніцы (пабудовы 1950— 70‑х гадоў, каля 20 карпусоў, амаль 10 000 м²) некалькі гадоў таму сышлі з аўкцыёну за 231 000 рублёў адзінаму ўдзельніку — кампаніі «Рыўера Сеньёрэн Рэзідэнц».

Праект рэтрыт-цэнтра робіць бюро Pototskaya Architects. Поўнага руйнавання вырашылі пазбегнуць: аварыйныя будынкі дэмантуюць, тыя, што захаваліся, — рэканструююць. На месцы галоўнага корпуса пабудуюць новы грамадскі будынак — кампазіцыйны цэнтр комплексу са спа, басейнам і рэстаранам здаровага харчавання.

Так будынкі выглядалі зімой

Архітэктура — стрыманая, мінімалістычная, у шэрых танах, з клінкернай цэглай, дрэвам і панарамным зашкленнем, каб спалучацца з прыродай.

Першымі пабудуюць 20 модульных дамкоў на двух гасцей у стылі джапандзі (сумесь японскага мінімалізму і скандынаўскай утульнасці) — без кухняў (харчаванне ўваходзіць у праграму дэтоксу), з панарамным акном у душавой і рассоўнымі шклянымі перагародкамі да тэрасы. Усяго комплекс разлічаны на 160 гасцей.

Рэльеф з перападам вышынь больш за 20 м падзялілі на дзве зоны: дзікую лясную (паўднёвую, амаль некранутую) і адкрытую. Плануюць сцежкі для розных органаў пачуццяў — сад з духмянымі травамі і чайным пакоем, сэнсарную сцежку з рознымі фактурамі, а таксама вяровачны гарадок, скаладром і зоны вулічнага масажу. Цэнтр хочуць упісаць у турыстычную інфраструктуру рэгіёна (паходы, водныя маршруты, конныя прагулкі).

Канцэпцыя і дазволы гатовы, праект уключаны ў дзяржпраграму развіцця турызму і атрымаў прэмію KUKHA 2026.

Модульныя дамы (першая чарга будаўніцтва) плануюць здаць у красавіку 2027 года. А грамадскія будынкі (другая чарга) — прыкладна ў 2029 годзе.

Каментары5

  • Axe
    19.07.2026
    Мала таго, што праэкт побач з кладбішчам, дык яшчэ з іншага боку фактычна будзе закрыты доступ да возера для мясцовых жыхароў.
  • Уот?
    19.07.2026
    Які які цэнтр, рэтрыт? Як не русізмы дык калькі з англійскай.
  • Чел
    19.07.2026
    Уот? , Ну им же написать санаторий не круто вообще.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць