Здарэнні1313

Оргіі, ілжэабрады і алкаголь. На Віцебшчыне затрымалі кіраўніка секты

ГУБАЗіК са спецназам затрымлівалі 40‑гадовага жыхара Віцебшчыны, які кіраваў сектамі, паведамляе МУС. Згодна з паведамленнем міліцыі, мужчына зарабляў на платных анлайн– і афлайн-рытуалах, а таксама збіраў грошы на храм, аднак увесь прыбытак траціў на алкаголь і арганізоўваў оргіі.

Скрын міліцэйскага відэа

Як піша МУС, 40‑гадовы жыхар Віцебшчыны арганізаваў і кіраваў дзейнасцю псеўдарэлігійных арганізацый, сект, у тым ліку прызнаных экстрэмісцкімі. Для папулярызацыі сваёй дзейнасці і прыцягнення новых паслядоўнікаў мужчына стварыў і адміністраваў акаўнты ў сацсетках, дзе не толькі прапаноўваў царкоўныя паслугі, але і размяшчаў парнаграфічныя матэрыялы.

Грошы, якія ён збіраў нібыта на ўладкаванне храма, траціў на алкаголь, паведамляе міліцыя. 

Паводле МУС, у сваім доме мужчына арганізоўваў групавыя оргіі, у якіх сам прымаў удзел. Пры гэтым не папярэджваў партнёраў пра свой станоўчы ВІЧ-статус, ставячы іх у небяспеку заражэння. Акрамя таго, падвяргаў гвалту знаёмага, у сувязі з чым той выказваў намеры пра самазабойства.

Мужчына раней адбываў пакаранне за распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, а таксама за крадзеж рэлігійных прадметаў.

Затрыманы змешчаны ў ІЧУ. 

Каментары13

  • Gorliwy Litwin
    10.07.2026
    Але пераканаўча выглядаў для люццоў у якасці святара. Тое што ім трэба, яны ў яго знаходзілі. Шчырае суцяшэнне.
  • люди говорят
    10.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    10.07.2026
    Нейкі вырадак!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць