Грамадства44

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»

Аграхолдынг «Купалаўскае» пад крылом Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі будзе ліквідаваны, а сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія ўваходзілі ў яго склад, стануць самастойнымі юрыдычнымі асобамі. Такое рашэнне прынята па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай развіццю Магілёўскай вобласці, піша БелТА.

Карова, якая некалі ўгнявіла Аляксандра Лукашэнку. Скрыншот з відэа АНТ

Пра прынятае рашэнне паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Паводле яго слоў, замест холдынгу будуць дзейнічаць асобныя гаспадаркі са сваімі кіраўнікамі, штатам, тэрыторыяй і разліковымі рахункамі. Сам аграхолдынг будзе скасаваны, а прадпрыемствы перададуць у камунальную ўласнасць.

У найбліжэйшы час самастойнымі стануць гаспадаркі «Новагарадзішчанскае», «Любінічы-Агра» і «Вялікія Славені».

Разам з тым Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі працягне рэалізацыю ўжо пачатых праектаў. У Шклове працягнецца будаўніцтва сучаснага малочнага завода і аграсэрвіснага комплексу. Пасля ўвядзення іх у эксплуатацыю таксама плануецца перадаць гэтыя аб'екты ў камунальную ўласнасць.

Як адзначыў Ісачанка, ранейшая праца холдынгу нібыта дазволіла ўмацаваць матэрыяльную базу гаспадарак, але цяпер для іх далейшага развіцця больш эфектыўнай лічыцца самастойная мадэль кіравання.

Паводле слоў Лукашэнкі, першапачаткова аграхолдынг ствараўся, каб забяспечыць сыравінай новы малочны завод у Шклове. Аднак задуманы фармат працы не апраўдаў чаканняў, таму было прынята рашэнне вярнуцца да асобнага функцыянавання гаспадарак. Пры гэтым яны і надалей будуць пастаўляць малако на новы завод у Шклове, мяса — на Магілёўскі мясакамбінат, а лён — на мадэрнізаваны льнозавод.

Аграхолдынг «Купалаўскае» быў створаны ў чэрвені 2017 года паводле ўказа № 232 «Аб стварэнні гаспадарчага таварыства». У яго склад увайшлі аб'яднаныя акцыянерныя таварыствы Шклоўскага раёна — «Амкадор-Шклоў», «Вялікія Славені» і «Новагарадзішчанскае».

Планавалася, што холдынг стане пляцоўкай для ўкаранення сучасных аграрных тэхналогій, аднак гэтыя надзеі не апраўдаліся. Менавіта ў адной з гаспадарак холдынгу ў сакавіку 2019 года адбыўся шырока вядомы выпадак, калі Лукашэнка звярнуў увагу на «абасраную карову» і назваў ферму, дзе яна ўтрымлівалася, «Асвенцімам». Пасля гэтага свае пасады страцілі тагачасныя міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц і віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

У 2020 годзе Камітэт дзяржаўнага кантролю адзначаў, што меры па развіцці «Купалаўскага» аказаліся неэфектыўнымі, а асноўныя паказчыкі прадпрыемства пагаршаліся. Прадпрыемству неаднаразова мусілі аказваць дзяржаўную падтрымку. 

Каментары4

  • Жлуктич
    07.07.2026
    От грамотного кировання крэпкими хазяйсттвенниками патанули ў навозе.
  • ХВ
    07.07.2026
    Сначала укрупнение, затем разукрупнение, потом будет снова укрупнение, после чего последует разукрупнение. Бесконечное хождение тупоголовых по замкнутому кругу. А коровы скоро утонут в собственных фекалиях.
  • алкаш
    07.07.2026
    Скоро и страна исчезнет которой колхозные быдла руководили.

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»7

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»7

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць