Здарэнні1313

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў

Потым высветлілася, што гэта бабрыха, яе назвалі Барбарай. У яе добрыя шанцы на выздараўленне.

На чыгуначнай станцыі Цюркенфельд некалькі вучняў 6—8 класаў сталі сведкамі таго, як цягнік адсек бабру частку хваста. Параненая жывёла засталася на рэйках, а школьнікі былі настолькі ўсхваляваныя, што збіраліся самі спусціцца туды, каб выратаваць бабра, піша тэлеграм-канал «Што там у немцаў» са спасылкай на федэральную паліцыю.

На месца прыбылі праваахоўнікі і перакрылі чыгуначныя шляхі, гэта выклікала затрымкі дзевяці цягнікоў. Паліцэйскія вынеслі параненую жывёлу з небяспечнай зоны і перадалі яе ветэрынару, які даставіў грызуна ў цэнтр выратавання жывёл.

Там высветлілася, што гэта бабрыха, яе назвалі Барбарай. У яе добрыя шанцы на выздараўленне.

Дырэктар школы, які прыбыў на станцыю, арганізаваў псіхалагічную дапамогу для вучняў.

Ветэрынар прапанаваў пазней арганізаваць для іх экскурсію ў цэнтр выратавання, каб яны маглі сачыць за выздараўленнем Барбары.

Калі яна ачуняе, яе выпусцяць у Францыі — там больш тэрыторый, прыдатных для яе жыцця, адзначае паліцыя.

Каментары13

  • 1
    29.06.2026
    Людзей ад жывёл адрознівае чалавечнасць і эмпатыя, а таксама імкненне зрабіць правільна і дапамагчы бездапаможнай істоце нягледзячы на тое, што гэта можа быць дорага ці складана. У гэтым выпадку не проста выратавалі бабра - цэламу класу дзяцей далі ўрок у тым, як быць людзьмі. Гета ўжо шмат каштуе.
  • По секрету подскажу....
    29.06.2026
    Жвір , в Новинках таким продают колбасы из бобров, собак, червей и чебурашек!
    В рнпц психического здоровья - обращайтесь!
  • Праходзіў побач
    29.06.2026
    Жвір , бабры не смачныя

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра13

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць