Свет

Першы выпадак Эболы зафіксавалі на тэрыторыі Францыі

Яго зафіксавалі ў доктара, які вярнуўся з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паведамляе BFMTV са спасылкай на Мінздароўя Францыі.

Фота: AP Photo / Jerome Delay, File

У самой ДР Конга такіх выпадкаў ужо больш за тысячу.

Ліхаманка Эбола — вострая вірусная высокакантэгіёзная хвароба. Яна паражае чалавека, некаторых прыматаў, а таксама некаторых парнакапытных.

Вірус распаўсюджваецца праз кроў або вадкія выдзяленні з арганізму хворага альбо памерлага чалавека або жывёлы. Заразіцца можна не толькі пры прамым кантакце з хворым, але і праз прадметы, нядаўна забруджаныя біялагічнымі вадкасцямі. Распаўсюджванне хваробы праз паветра паміж прыматамі, уключаючы людзей, у лабараторных і натуральных умовах не было зафіксавана.

Падчас знаходжання ў дзяржавах, дзе ёсць выпадкі ліхаманкі Эбола, у мэтах прафілактыкі заражэння рэкамендуецца строга выконваць шэраг правіл.

Неабходна захоўваць правілы асабістай гігіены (рэгулярнае мыццё рук, выкарыстанне антысептыкаў), пазбягаць цесных кантактаў з людзьмі, якія маюць прыкметы інфекцыйных захворванняў, выключыць кантакты з дзікімі жывёламі (кажанамі, прыматамі і інш.), а таксама пазбягаць наведвання месцаў іх пражывання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць