Свет55

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей

У Еўропе працягваецца беспрэцэдэнтная хваля спякоты, якая ўжо прывяла да дзясяткаў чалавечых ахвяр і сур’ёзных праблем у шэрагу краін, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У Францыі пасля пачатку экстрэмальнай спякоты патанулі каля 40 чалавек. Прэм’ер-міністр краіны Себасцьян Лекарню назваў сітуацыю трагедыяй і склікаў экстранную нараду.

23 чэрвеня стаў самым гарачым днём за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Францыі: тэмпература паветра дасягнула +44,3°C. У больш чым паўсотні дэпартаментаў абвешчаны найвышэйшы ўзровень метэаралагічнай небяспекі.

З-за высокіх тэмператур былі ўведзеныя абмежаванні ў працы вядомых турыстычных аб’ектаў. Эйфелева вежа раней зачынілася для наведвальнікаў, а Луўр скараціў час працы. Улады рэкамендавалі жыхарам рэгіёна Іль-дэ-Франс па магчымасці працаваць дыстанцыйна і менш карыстацца грамадскім транспартам.

Спякота закранула і энергетычную сферу. На атамнай электрастанцыі Гальфеш на паўднёвым захадзе Францыі быў спынены адзін з рэактараў, бо вада для яго астуджэння нагрэлася вышэй за бяспечны ўзровень.

Паводле французскіх сіноптыкаў, анамальна гарачае надвор’е захаваецца да канца тыдня. Прычынай называюць павольнае перамяшчэнне гарачых паветраных мас з пустыні Сахара.

Складаная сітуацыя назіраецца і ў іншых краінах Еўропы. У Вялікабрытаніі чакаецца павышэнне тэмпературы да +40 °C, у сувязі з чым абвешчана чырвонае папярэджанне пра спёку, а некаторыя школы датэрмінова завяршылі заняткі.

У Італіі чырвоны ўзровень небяспекі ўведзены ў 15 гарадах, уключаючы Рым і Мілан. Праз масавае выкарыстанне кандыцыянераў у асобных рэгіёнах адбываюцца перабоі з электразабеспячэннем. Толькі ў Парме за тры дні больш за тысячу чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з уздзеяннем высокіх тэмператур.

У Германіі за мінулыя выходныя значна ўзрасла колькасць няшчасных выпадкаў на вадаёмах. Паводле афіцыйных даных, загінулі як мінімум пяць чалавек.

У Іспаніі амаль па ўсёй краіне дзейнічаюць папярэджанні аб экстрэмальнай спякоце. На больш чым ста метэастанцыях былі зафіксаваныя тэмпературы +40°C і вышэй. У правінцыі Альмерыя ўжо некалькі начэй запар тэмпература не апускаецца ніжэй за +30°C.

Каментары5

  • Жвір
    23.06.2026
    Жах. А на пцічы +22*С, сядзім п'ем, камфортна.
  • Грэта тунберг
    23.06.2026
    А гэта што, першы раз такое? Бывае спякотнае лета, бывае даждівае лета, сёлета вось напрыклад зіма снежная была, былі завірухі, было мінус 30- нават 40 градусау́ было, дзеці якім па 3,4,5 год упершыню у́ сваім жыцці такі снег пабачылі, пакаталіся хоць на санках
  • Некалі
    23.06.2026
    Жара памятаю была у́ 2010 анамальная +45 было, казалі сіноптыкі што самая спякотнае лета тады было, у тым ліку і на россии

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць