Грамадства1212

Беларусы скардзяцца на чэргі на мяжы з Расіяй. Што кажуць?

Шмат каго таксама хвалюе, ці няма дэфіцыту паліва па дарозе з Беларусі да Масквы.

Чарга на расійска-беларускай мяжы. Скрыншот відэа з сацсетак

Гадзінамі ў чарзе цяпер стаяць не толькі на ўезд у ЕС

Падарожнікі адзначаюць, што на беларуска-расійскай мяжы можна правесці ў чарзе па некалькі гадзін, прычым у кожны бок.

Чалавек, які 22 чэрвеня вяртаўся з Расіі ў Беларусь, піша ў Трэдс, што мяжу ў кірунку Смаленск — Віцебск на аўто прайшлі за 1,5 гадзіны. Ён жа двума тыднямі раней на шляху з Беларусі ў Расію правёў цэлыя 2 гадзіны ў чарзе.

Пры гэтым мужчына дадае, што ў папярэднія гады на праход мяжы ў яго трацілася літаральна па пяць хвілін.

Некаторыя каментатары адзначаюць, што для гэтай трасы 1,5 гадзіны — гэта яшчэ даволі хутка.

«Гэта вы хутка. Па 2—3 гадзіны на гэтым КПП у апошнія 2 месяцы — гэта ўжо звыкла», — напісала адна з каментатарак.

Іншая справаздачыцца, што ў ноч на 12 чэрвеня наогул правяла ў чарзе тры гадзіны.

«На зваротны шлях выбралі іншую дарогу праз Вялікія Лукі, мяжы там няма, але ёсць жвіровая дарога ў 30 км», — дадае яна.

Ехаць лесам

Людзей, якія раяць аб'язджаць асноўную трасу ляснымі шляхамі, хапае.

Мужчына, які пазаўчора ехаў з Мінска ў Смаленск праз М-1 і быў у шоку ад чаргі, адпісаў, што назад у Беларусь ехаў ужо праз пост, які знаходзіцца недзе ў лесе, таму там было ўсяго дзве машыны.

Беларуска-расійская мяжа. Фота: @rossia_belarus / Telegram

Іншыя дадаюць, што падобныя лайфхакі працуюць толькі на выезд з Расіі, а на ўезд усё адно давядзецца трошкі пачакаць.

Таксама некаторыя адзначаюць, што памер чаргі нават на М-1 моцна залежыць ад часу і дня тыдня.

«Гледзячы ў які час патрапіць: у пятніцу ўвечары з РБ у РФ за 40 хвілін трапілі, а ў нядзелю вечарам вярталіся ў Беларусь — і наогул чаргі не было», — піша адзін з карыстальнікаў.

Жанчына, якая часта перасякае мяжу, сцвярджае, што чэргі цяпер ёсць амаль заўжды.

«Цяпер часцей за ўсё норма 1,5 гадзіны і вышэй, рэдка шанцуе прайсці хутчэй», — дзеліцца досведам.

Праверкі ладзіць толькі расійскі бок

Агулам жа тэндэнцыя такая, што трапіць у Беларусь з Расіі можна хутчэй, чым з Беларусі ў Расію, паколькі кантроль праводзіць выключна расійскі бок і на ўездзе ў РФ ён больш глыбокі.

Агулам жа, калі на М1 вялікі затор, то раяць ехаць праз вёску Ляды. Маўляў, там і чэргаў звычайна няма, ды і сам дагляд праходзіць хутчэй.

У падарожнікаў правяраюць дакументы, багаж і аглядаюць аўтамабіль.

Сярод каментатараў нямала тых, хто адзначае, што цяпер на праезд мяжы з Расіяй часу ідзе як на праезд у ЕС. 

Што яшчэ хвалюе тых, хто едзе ў Расію?

Акрамя чэргаў і таго, куды праехаць хутчэй, у прыгранічных чатах у апошнія дні актыўна абмяркоўваюць паліва.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Шмат каго хвалюе, ці няма дэфіцыту паліва па дарозе з Беларусі да Масквы.

Людзі паведамляюць, што ў Смаленскай вобласці з палівам праблем няма, праўда, на запраўках чэргі па 5—7 машын на кожную калонку.

Таксама актыўна абмяркоўваюць нормы правозу паліва ў каністрах. Людзі пішуць, што, паводле слоў расійскіх памежнікаў, у Расію з Беларусі можна везці не больш за 100 літраў паліва. Галоўнае, каб тара была жалезнай, маўляў, з пластыкавымі могуць быць пытанні.

Каментары12

  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Проста нагадаю што лука забараніў ездзіць у Расею без дазволу дзяржавы. Таму хатаскрайнічкі і лукашысты проста будуць везці дзяцей ва умоўны Бранск і ўжо адтуль весьці арганізавана на ўбой.
  • %
    23.06.2026
    На халеру туды ездзіць!!!???
  • nn plus
    23.06.2026
    Военное время, какие могут быть поездки

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты7

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына2

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў11

У Гомелі мужчына збіў 86‑гадовага дзеда, каб адчуць «задавальненне ад чужых пакут»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты7

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць