Грамадства44

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву

Святлана Ціханоўская выказала падзяку за стварэнне беларускай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні і падкрэсліла, што царква мае асаблівае значэнне для беларусаў, якія вымушаныя жыць у выгнанні. Пра гэта «Белсату» паведаміў дарадца Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі, які таксама перадаў патрыярху Канстанцінопальскаму падарунак ад лідаркі дэмакратычных сіл.

Дзяніс Кучынскі перадае патрыярху Канстанцінопальскаму Варфаламею ліст ад Святланы Ціханоўскай. Фота: Белсат

«Пояс быў вышыты адмыслова для гэтай сустрэчы»

Дзяніс Кучынскі назваў сустрэчу з патрыярхам Варфаламеем вялікім гонарам. Паводле яго, гэты візіт стаў важным сімвалам падтрымкі для беларускіх праваслаўных вернікаў Канстанцінопальскага патрыярхату і для беларускай грамады ў Вільні. 

На яго думку, сустрэча дапаможа беларускім вернікам адчуваць сябе больш упэўнена, бо ў іх ёсць свая парафія і новая супольнасць. Ён таксама дадаў, што з размоў з вернікамі бачыць: гэта сапраўды жывая і згуртаваная супольнасць.

Патрыярху падарылі слуцкі пояс — адзін з сімвалаў Беларусі, ейнай гісторыі і спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.

«Слуцкі пояс — гэта асобная цікавая гісторыя. Ён з Варшавы, яго прывезлі сёння ўначы. Гэта праца майстра, які робіць такія паясы ў Варшаве. Пояс быў вышыты адмыслова для гэтай сустрэчы: у залатым колеры, спецыяльна пад гэтую падзею», — кажа Кучынскі.

6 чэрвеня Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей прыбыў у Вільню з двухдзённым візітам, падчас якога сустрэўся з мясцовай праваслаўнай супольнасцю, што знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярхату, у тым ліку прадстаўнікамі беларускай парафіі. 

Каментары4

  • Янка
    07.06.2026
    афіцыйны зварот да Святланы Ц., яе офіса, Чаму нашы ВКЛ‑зборы пад Масквой (ФСБ‑"РПЦ")?, можа вам варта пытаннi на конт дзейнасцi парафiй МП РПЦ у Літоўскай Рэспубліцы накіровываць яе кіраўніцтву альбо кампетэнтным органам ЛР? І пажадана з дадатакам доказаў працы парафій на ФСБ альбо дзейнай падтрымкі вайны імі кшталту таго, як збіраліся доказы ў датычэнні свята-елізавецінскага манастыра?
  • Ў
    07.06.2026
    Добрая справа
  • Факт
    07.06.2026
    Мае рацыю, трэба рабіць праваслаўную аўтакефалію ў Беларусі пасля Лукі, філіял ФСБ РПЦ-БПЦ будзе забаронены.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць