Вайна11

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў адказ Пуціна на яго ліст аб заканчэнні вайны.

«На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну — усе сёння пачулі гэты адказ. Слабы адказ. Ён проста не хоча заканчваць вайну. Думаю, што многіх у свеце гэты адказ расчараваў. Ён не хоча нічога змяняць і не хоча прызнаць, што яго вайна падабаецца толькі яму і тым, хто атрымлівае з яе грошы, — усе яны сёння былі вельмі ўсмешлівыя. Значыць, грошай у Расіі павінна стаць менш, а ціску на Расію — больш. Я дзякую ўсім, хто дапамагае нам! Я дзякую ўсім, хто разам з Украінай, хто хоча сапраўднага міру», — паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

У чацвер, 4 чэрвеня, прэзідэнт Украіны напісаў адкрыты ліст Пуціну, у якім заклікаў да перамоваў, каб скончыць вайну.

«Выбар зараз за вамі. Даволі вайны. Украіна прапануе скончыць гэту вайну. Трэба зрабіць гэта сумленна, годна і гарантаваць, што не будзе новага распальвання вайны.

Мы бачым, што Злучаныя Штаты надаюць усю сваю ўвагу пытанню Ірана, і няправільна проста чакаць, калі ў іхняй увазе чарга дойдзе да вайны ў Еўропе. Украіна прапануе скончыць вайну ў фармаце паміж намі і вамі. Я прапаную вам сустрэчу», — пісаў ён.

Уладзімір Пуцін падчас выступлення на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме пракаментаваў пасланне Зяленскага.

Прытым выказаўся пра ліст падкрэслена пагардліва. Маўляў, «Пяскоў учора паказаў мне ліст Зяленскага, я паглядзеў з раніцы гэту паперку».

На прапанову асабістай сустрэчы з Зяленскім Пуцін адказаў адмоўна. Паводле яго слоў, Украіна імкнецца спыніць расійскае наступленне, у той час як Расія зацікаўленая ў доўгатэрміновых дамоўленасцях, а не ў часовым перамір'і.

Таксама Пуцін выказаў неразуменне наконт таго, чаму Кіеў не жадае бачыць адміністрацыю Дональда Трампа ў ролі гаранта магчымых будучых дамоўленасцяў. Пры гэтым ён падзякаваў Трампу за яго намаганні ў адносінах да выпраўлення «манераў» Зяленскага і дадаў, што праца ў гэтым кірунку яшчэ не завершаная.

У сваю чаргу, Эмануэль Макрон зазначыў, што ліст Зяленскага дапаможа дабіцца мірнага ўрэгулявання. «Я думаю, што гэта добрая ініцыятыва, і добра, што перамовы могуць аднавіцца», — сказаў прэзідэнт Францыі.

У той час міністр абароны Літвы Робертас Каўнас адзначыў, што наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць.

Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну пачалося 24 лютага 2022 года, з таго часу прайшло больш за чатыры гады і тры месяцы, або 1564 дні.

Першая сусветная доўжылася 1567 дзён.

Каментары1

  • Суповой пакетик
    06.06.2026
    Тааак... Великую Отечественную уже превзошли по продолжительности, теперь стремимся ообойти Первую Мировую... Как там сказала эта тыловая крыса, Медынский? - "Мы и по тридцать лет воевали..."

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць