Свет

Трамп заявіў, што гатовы зноў бамбіць Іран, калі дамовіцца з Тэгеранам не ўдасца

«Я быў за гадзіну ад прыняцця рашэння пра тое, каб пачаць сёння», — сказаў учора Трамп.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што Злучаным Штатам, магчыма, прыйдзецца зноў нанесці ўдар па Іране і што ён амаль прыняў рашэнне аб нанясенні ўдару, але потым адклаў яго, піша Бі-бі-сі.

Трамп выступіў перад журналістамі ў Белым доме на наступны дзень пасля сваёй заявы аб тым, што ён прыпыніў запланаванае аднаўленне ўдараў у сувязі з новай мірнай прапановай Тэгерана.

«Я быў за гадзіну ад прыняцця рашэння аб тым, каб пачаць сёння», — сказаў Трамп.

Ён таксама заявіў, што іранскія лідары просяць заключыць здзелку, але новая атака ЗША адбудзецца ў бліжэйшыя дні, калі пагадненне не будзе дасягнута: «Ну, я маю на ўвазе, я кажу пра два ці тры дні, можа быць, у пятніцу, суботу, нядзелю, нешта ў гэтым родзе, можа быць, у пачатку наступнага тыдня, абмежаваны прамежак часу, таму што мы не можам дазволіць ім атрымаць новую ядзерную зброю».

«Мы лічым, што нам удалося дасягнуць значнага прагрэсу. Мы мяркуем, што іранцы зацікаўленыя ў заключэнні пагаднення», — заявіў Вэнс журналістам на брыфінгу ў Белым доме.

Вэнс паведаміў, што толькі што пагаварыў з Трампам, які падкрэсліў, што галоўная задача для ЗША заключаецца ў тым, каб Іран не змог атрымаць ядзерную зброю. Паводле яго слоў, калі гэта адбудзецца, краіны Персідскага заліва таксама захочуць завесці ядзерную зброю, а за імі рушаць услед і іншыя.

«Мы хочам, каб колькасць краін, якія валодаюць ядзернай зброяй, заставалася невялікай, і менавіта таму Іран не можа мець ядзерную зброю», — сказаў ён.

На пытанне аб тым, ці можа Расія атрымаць у сваё распараджэнне іранскі ўзбагачаны ўран, Вэнс адказаў: «У цяперашні час гэта не ўваходзіць у планы ўрада ЗША. Іранскі бок гэтае пытанне не падымаў».

Раней у аўторак іранскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што апошняя мірная прапанова Тэгерана прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў на ўсіх франтах, уключаючы Ліван, вывад амерыканскіх войскаў з раёнаў, якія мяжуюць з Іранам, а таксама выплату кампенсацыі за разбурэнні, нанесеныя амерыкана-ізраільскай вайной.

Намеснік міністра замежных спраў Казем Гарыбабадзі заявіў, што Тэгеран таксама дамагаецца зняцця санкцый, размарожвання замарожаных сродкаў і спынення марской блакады краіны з боку ЗША, паведамляе агенцтва IRNA.

Прапанаваныя Тэгеранам умовы завяршэння канфлікту практычна не змяніліся ў параўнанні з папярэдняй прапановай Ірана, якую Трамп на мінулым тыдні адхіліў як «смецце».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць