Грамадства

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Мінчанка Юлія Валавік прытуліла ў кватэры некалькі дзясяткаў птушак — ад маленькіх сініц да дубаносаў. У кожнай свая гісторыя выжывання.

Фота тут і далей: «Мінская праўда»

«Пяць гадоў таму маё дзіця знайшло стрыжа, які аказаўся не ў стане паляцець сам. Мы тады нават не думалі, што гэта стане пачаткам цэлай гісторыі: спачатку проста паспрабавалі яго выхадзіць і выпусціць, а ўжо потым я зразумела, што магу і хачу дапамагаць такім птушкам. Я вырашыла ўзяць яшчэ некалькіх стрыжоў на пастаяннае ўтрыманне, таму што некаторыя з іх проста не здольныя вярнуцца ў прыроду праз траўмы або няправільнае выхаджванне. З таго часу з’яўляліся новыя птушкі — адна за адной», — расказвае жанчына «Мінскай праўдзе».

Юлія дапамагае не толькі дарослым птушкам. У сезон праз яе дом праходзяць асірацелыя птушаняты, якіх яна выкормлівае і затым выпускае назад у прыроду.

«Вельмі часта да мяне трапляюць птушкі пасля сутыкнення з вокнамі або машынамі — з чэрапна-мазгавымі траўмамі, пасля ўкусаў катоў і сабак, падчас хвароб, пасля пастак і іншых сітуацый, у якіх самастойна яны ўжо не выжываюць. І важна разумець: калі дзікая птушка сама ідзе да чалавека — гэта не «ручная» птушка, а значыць, ёй дрэнна і ёй патрэбна дапамога. У такіх выпадках лепш як мага хутчэй звязацца са спецыялістамі або хаця б удакладніць, як правільна зрабіць».

У трохпакаёвай кватэры мінчанкі жывуць розныя птушкі: стрыжы, сініцы, дубаносы, снягіры, заранкі, дзятлы. Частка птушак знаходзіцца ў палатках і спецыяльных боксах, частка — на балконе.

«У адной сініцы быў рак. Мы выдалілі пухліну, і цяпер яна жыве з намі. Я не магу проста аддаць яе камусьці іншаму, бо без рэгулярных аналізаў і кантролю яна не выжыве. Іншыя птушкі, якія атрымалі сур’ёзныя траўмы або маюць хранічныя хваробы, таксама застаюцца пад маёй апекай, бо без пастаяннай увагі яны проста не выжывуць. Догляд за птушкамі патрабуе шмат часу і сіл. У сезон я практычна не сплю: устаю а 6‑й раніцы, кармлю птушак, кладуся спаць, праз гадзіну зноў прачынаюся — і так па коле дзень за днём».

Сярод пярнатых жыхароў — дзяцел па імені Даша. Птушка сляпая, бо ў вока ёй патрапіла куля. Адно вока выдалілі цалкам, а другое не бачыць.

Зімовыя птушкі, такія як снягіры, аказаліся далёка не самымі ціхімі суседзямі.

«У мяне жыве пара снягіроў ужо тры гады, і за гэты час я добра вывучыла іх звычкі. З часам самка стала вельмі тэрытарыяльнай і пачала актыўна нападаць на іншых снягіроў. У выніку мне прыйшлося тэрмінова рассяляць птушак і цалкам пераглядаць сістэму ўтрымання, бо інакш гэта магло прывесці да траўмаў і пастаяннага стрэсу».

Акрамя птушак, у Юліі часам жывуць кажаны.

«Узімку да мяне трапляюць кажаны, і амаль заўсёды гэта знясіленыя або траўмаваныя жывёлы, якім самастойна ўжо не выжыць. Спачатку я стараюся іх стабілізаваць і адкарміць. Калі выпадак складаны, адпраўляю іх у Маскву, дзе ёсць спецыялісты па кажанах».

Працэс аднаўлення патрабуе незвычайных умоў утрымання.

«Яны ў мяне зімуюць у халадзільніку, і я перыядычна правяраю іх вагу і дакормліваю, бо інакш яны проста не пражывуць», — дзеліцца Юлія.

Юлія тлумачыць, чаму столькі сіл аддае птушкам.

«Кожны выпадак аднаўлення, калі птушка паступова прыходзіць у сябе, пачынае есці, рухацца і ў выніку вяртаецца ў прыроду ці проста спакойна жыве пад маёй апекай, дае адчуванне сэнсу і ўнутранай раўнавагі. У такія моманты я разумею, што ўсё гэта не дарма, а давер гэтых істот — вельмі тонкая форма сувязі паміж чалавекам і прыродай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу19

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць