Грамадства11

Кватэру гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчы збіраюцца ўскрыць цераз суд

Ежы Грыгенча, які ўжо значны час не пражывае ў Беларусі, днямі атрымаў паведамленне з суда Ленінскага раёна.

Фота: Вясна

У ім гаворыцца пра тое, што 19 мая ў судзе Ленінскага раёна горада адбудзецца пасяджэнне аб грамадзянскай справе паводле позвы аддзела прымусовага выканання на даванне дазволу на агляд жылога памяшкання Ежы Грыгенчы без дазволу ўласніка. Мэта — ацаніць кватэру і пазней выставіць яе на продаж, паведамляе «Гродзенская праваабарона»

У лістападзе 2024 года Грыгенчу завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі, а таксама далі штраф 1000 базавых адзінак (40 000 рублёў).

Крыху пазней Грыгенчу ўлады ўнеслі з «спіс экстрэмістаў» і ў «спіс тэрарыстаў». У маі 2025 года канфіскаваны ўладамі ў выніку палітычнага пераследу аўтамабіль сям’і грамадска-палітычнага актывіста прадалі на аўкцыёне.

Каментары1

  • Ёсік
    16.05.2026
    Ты не згодны з вынікамі выбараў, не разумееш, чаму лукашэнка дазволіў скарыстацца тэрыторыяй Беларусі для нападу на Украіну, ды іншыя нязгоды - усё, ты вораг краіны, вырак - зьнішчэньне, псаванне жыцьця, немагчымасьць жыць тутака, бо на ўсё забарона. І ўсё гэта робяць беларусы супраць беларусаў. Аб якім зьбліжэньні з Захадам гаворка? Народзе, хто яшчэ лічыць, што ў сістэме засталіся нармалёвыя грамадзяне? Будзе загад, шыбеніцы ўсталююць на плошчах, а рыгорка будзе весьці трансляцыю з-пад шыбеніцы.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць