Здарэнні11

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?

З траўня па ліпень птушаняты-падлёткі пакідаюць гнёзды і вучацца лётаць і жыць самастойна. Не трэба карміць іх і забіраць дадому! Іх бацькі побач, яны прыглядаюць за імі. Ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў.

На фота Паліны Скальскай подлетак дразда-піскуна

Як зразумець, што гэта подлетак, а не дарослая параненая птушка? Піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

У подлеткаў часткова захоўваецца пух (на галаве і спіне), пер’е крылаў і хваста кароткае, можа быць у трубачках, хвост падобны на абгрызены. У вераб’іных птушанят па краях дзюбы — жоўтыя валікі.

Што рабіць, калі знайшлі подлетка?

За горадам: ціхенька сыдзі. Не турбуй птушаня і бацькоў.

У горадзе: калі месца небяспечнае (дарога, дзіцячая пляцоўка, месца для выгулу сабак) — асцярожна перанясі птушаня да бліжэйшых кустоў ці дрэў, падсадзі (не падкідвай!) на галінку, на дах пад’езду ці гаража. Зрабі гэта хутка і вельмі акуратна — не пашкодзь крохкія косці.

Вароны — асобны выпадак: іх бацькі агрэсіўна абараняюць птушанят. Калі вараняня сядзіць на дзіцячай пляцоўцы, яго можна перанесці далей, папярэдне абараніўшы галаву ад нападаў бацькоў. Ці на тыдзень павесіць папярэджанне, каб людзі абыходзілі небяспечны ўчастак.

Калі птушаня ўжо забралі дадому, трэба як мага хутчэй вярнуць яго на тое ж месца, дзе знайшлі!

Забіраць птушанят і птушак з прыроды для лячэння можна толькі ў тым выпадку, калі яны пацярпелі ад дзейнасці чалавека. Для гэтага патрабуецца дазвол Мінпрыроды, і лепш перадаць птушку ў прытулак ці заапарк.

Каментары1

  • Жвір
    12.05.2026
    Не, ну, ў маім выпадку, мы забралі птушаня вароны дамоў, у яго было пашкоджана крылца. Ніякія вароны ня кідаліся замінаць. Ветэрынар сказаў, што птушка ўжо не паляціць, крыло ў тым месцы правільна не зрасьцецца. Так і жыло варанё ў гаражы, ды на падворку увесь цёплы сезон, а потым яго забрала адна фермерша, што гадуе куры, жыць да іх. Вараня было кампанейскае, мяркую, што з курамі яно лёгка паразумелася.
    А ў іншым выпадку малое было здаровае, яго не чапалі, толькі ваду яму выносіў, і падзяўбсьці саго-таго. Ягоныя ж бацькі назіралі, седзячы на сасне. Па-першым часе ўтваралі шум, лёталі над галавою, а потым супакоіліся, зусім. Малое на ноч залазіла вышэй на дровы, амаль пад страху, і сядзела там ціха, каб не прыцягваць увагу катоў, а раніцою ізноў рабіла праменад у садку. Праз нейкіх дзён 10 пачало лётаць і далучылася да сваіх.
    Што цікава, з таго часу вароны спынілі шкодзіць у мяне на падворку, можна пакінуць ежу на стале пад чарэшняй, ці кайстру з харчам пры дзьвярах, яны нічога не чапаюць, ня так, як было раней...

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць