Культура1212

З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі

Не паспела навуковая супольнасць асэнсаваць сенсацыйную знаходку на тэрыторыі гродзенскага Новага замка, як археалагічны аб'ект зноў схавалі пад зямлю. Парэшткі манументальнага храма ХІІ стагоддзя, знойдзеныя падчас работ па добраўпарадкаванні, вырашылі закансерваваць да лепшых часоў.

Раскопкі на тэрыторыі Новага замка ў Гродне, падчас якіх былі выяўлены падмуркі храма XII стагоддзя. Фота: БелТА

Сляды дынастыі Усеваладавічаў

Здагадкі даследчыкаў аб тым, што адкрыты фрагмент сцяны належыць менавіта культаваму збудаванню часоў Старажытнай Русі, цалкам пацвердзіліся падчас расчысткі раскопу. Археолагі знайшлі масіўныя падмуркі, разбітыя керамічныя збаны-галаснікі і плінфу. Параметры збудавання ўражваюць: таўшчыня звычайных сцен складала каля 1,4 метра, а ў месцах апор, на якія абапіраліся скляпенні, дасягала 2,15 метра.

Галоўным доказам датавання стаў знойдзены на адной са сцен двузубец — радавы знак гродзенскіх князёў з дынастыі Усеваладавічаў, галіны Рурыкавічаў. Гэта канчаткова прывязвае пабудову да перыяду найвышэйшага росквіту незалежнага Гродзенскага княства.

Як мы пісалі раней, па сваім архітэктурным стылі пабудова вельмі блізкая да знакамітай Барысаглебскай (Каложскай) царквы, пра што, у прыватнасці, сведчыць знойдзеная раскрапаваная пілястра са скругленым цэнтральным выступам.

Раскрапаваная трохступеньчатая пілястра царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота ўдзельнікаў раскопак

Гісторыкі мяркуюць, што перад імі, пэўна, рэшткі першапачатковай Васкрасенскай царквы. Верагодна, яна была разбураная падчас сістэматычных набегаў крыжакоў, якія пачаліся з канца XIII стагоддзя, а пасля паўстала нейкая новая Васкрасенская царква, якая была знесена ў пачатку XVII стагоддзя. 

Як расказаў у рэпартажы тэлерадыёкампаніі «Гродна» дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка, наяўнасць такога манументальнага збудавання лішні раз сведчыць пра эканамічную магутнасць горада ў эпоху Сярэднявечча.

Раскопкі на тэрыторыі Новага замка ў Гродне, у час якіх былі выяўлены падмуркі храма XII стагоддзя. Фота: БелТА

«Нам на сёння вядома, што на адносна невялікай тэрыторыі ў тую эпоху былі ўзведзеныя некалькі каменных цэркваў: Прачысценская каля Свята-Раства-Багародзіцкага манастыра, дзеючая дагэтуль Каложская, Ніжняя царква ў двары Старога замка, малая царква паблізу пажарнай каланчы і гэты храм, падмурак якога цяпер знойдзены. Можна казаць, што гэта сведчыць аб тым, што Гродзенскае княства было дастаткова багатым, квітнеючым, каб дазволіць сабе такое будаўніцтва.

Гэтая царква магла быць пасадскай, яе маглі наведваць рамеснікі і гандляры, якія жылі паблізу замкавых сцен», — патлумачыў дырэктар музея.

Схавана да лепшых часоў

Каля паловы падмуркаў храма XII стагоддзя схавана пад паўночным флігелем пры палацавай браме, што не дае раскрыць археалагічны помнік цалкам. Фота: БелТА

Нягледзячы на ўнікальнасць аб'екта, паўнавартасныя маштабныя раскопкі праводзіць не сталі. Высветлілася, што значная частка храма (каля паловы яго плошчы) знаходзіцца непасрэдна пад будынкам былога архіва — паўночным флігелем Новага замка. Поўнае раскрыццё муроўкі запатрабавала б велізарных фінансавых выдаткаў, часу і прымянення складаных тэхналогій, каб гарантаваць бяспеку гістарычнага будынка зверху. На гэты момант такія працы ў планах не прадугледжаныя.

Таму было прынятае прагматычнае рашэнне аб кансервацыі помніка. Перад тым як закапаць траншэю, спецыялісты з дапамогай высокадакладных прыбораў зрабілі каардынатную прывязку аб'екта і нанеслі яго на план. Усе найбольш цікавыя і рухомыя артэфакты былі вынятыя і зафіксаваныя.

Як адзначаюць спецыялісты, акуратная засыпка — гэта надзейны спосаб абараніць унікальную гістарычную муроўку ад уздзеяння атмасферных ападкаў і перападаў тэмператур. Старажытны храм застанецца пад зямлёй да таго часу, пакуль не з'явяцца рэсурсы і тэхналогіі для яго поўнага даследавання і магчымай музеефікацыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • ваван
    26.04.2026
    раскопки на такой малой площади и такой ВАЖНОЙ находки с помощью эксковатора.... ну ну... Истинное отношение к, даже вроде как "своей", а не "более позней польской" истории... И ресторан Муравьев напротив кастела тоже о многом говорит....
  • Рацыя
    26.04.2026
    Ё, з раскопак фота двузуба няма, што вельмі паказальна, а які сэнс паказваць нейкі левы двузуб, калі той, што на сцяне храма можа быць не такім па форме?
  • Кот
    26.04.2026
    Интересно, где в это время была Летува, если в тех краях в то время так основательно окопались варяги со славянами православными?

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць