Вайна2222

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

«Я ведаю, што гэта мая памылка. Таму што даўб**б, прычым поўны», — каментуе Юрый Малашчыцкі сваё знаходжанне ў расійскім войску.

Юрый Малашчыцкі. Скрыншот відэа 47‑й АМБр «Магура»

Юрый Малашчыцкі з Беларусі, які ваяваў на баку Расіі, трапіў у палон да ўкраінцаў пасля таго, як падарваўся на міне. 

У відэа ўкраінскай 47‑й асобнай механізаванай брыгады «Магура» ён расказвае, як добраахвотна трапіў на фронт. Спачатку ў расійскім Уладзіміры тры дні праходзіў камісію, пасля яго адправілі ў Пяскі на навучанне на 20 дзён. Там вучыўся на сапёра, пасля на аператара БПЛА.

На фронце Юрый доўга не пабыў.

«Я разумеў, што справа паганая. Вырашыў здацца ў палон. Я быў без зброі, без бронекамізэлькі, толькі заплечнік з прадуктамі харчавання і барсетка — там былі чыстыя шкарпэткі і трусы», — расказвае Юрый, як вырашыў уцячы.

Ён ішоў праз лес, каб дроны не заўважылі яго. А ўначы выйшаў на дарогу і падарваўся на міне. Малашчыцкі перабінтаваў сябе і стаў паўзці, клікаць на дапамогу. Адгукнуліся двое ўкраінцаў, спыталі, з якога ён падраздзялення. Малашчыцкі сказаў, што хоча здацца. Яму перабінтавалі рану на назе і наклалі турнікет.

А пасля ўкраінцы неслі яго 10 км на спіне праз міннае поле.

Украінскі баец Люць нясе Малашчыцкага. Фота 47‑й АМБр «Магура»

«Ён колькі разоў казаў «Кідайце мяне», а мы: «Не, мы цябе даставім». Я яго дацягнуў толькі для таго, каб абмяняць яго на нашых хлопцаў. Адно жыццё я выратаваў», — кажа ўкраінскі баец з пазыўным Люць з 47‑й АМБр «Магура».

«Я ведаю, што гэта мая памылка. Таму што даўб**б, прычым поўны», — каментуе Малашчыцкі сваё знаходжанне ў расійскім войску.

Каментары22

  • Петя
    10.04.2026
    Конечно, за пленного ж премию не выдают. Просто украинцы такие человеки челевечные
  • наслухаўся цоя, борцкага з шаманам, Вялікая падзяка Украінскаму жаўнеру
    10.04.2026
    наслухаўся цоя, борцкага з шаманам... , як ў нас казалі сталыя ў вёсцы - не глядзі хлопча маскоўскае імперскае лайно будзіш жывы. Вялікая падзяка Украінскаму жаўнеру
  • стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, расстраляны ў Катыні
    10.04.2026
    Петя, Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма…Bielarus´, Гарадзенскае ваяводзтва ⚪🔴⚪

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць