Грамадства2222

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці

Жыхарка Мазыра Таццяна Вараб'ёва штодня пакідае дзясяткі паведамленняў у расійскіх тэлеграм-чатах. Жанчына шукае зніклага мужа і моліць пра дапамогу на сумесі ды падгузнікі для сына, якому ўсяго год. Яна наракае, што не можа атрымаць выплаты ад расійскай дзяржавы для дзіцяці.

Генадзь і Таццяна Вараб'ёвы. Фота: Укантакце, Telegram

Ад Новага года Таццяна марна спрабуе знайсці свайго мужа, Генадзя Вараб'ёва (пазыўны «Бізон»). Мазырчук, які падпісаў кантракт з расійскім войскам і трапіў у в/ч 11741, перастаў выходзіць на сувязь 24 снежня 2025 года. З 5 студзеня 2026 года афіцыйна лічыцца зніклым без вестак. Жанчына рэгулярна праглядае фота палонных і загінулых і абівае парогі шпіталяў, куды ёй не ўдаецца нават датэлефанавацца.

Генадзю Вараб'ёву было 42 гады. Па звестках Belpol, шмат разоў прыцягваўся да адміністратывак за распіццё алкаголю. Працаваў на выпадковых шабашках, але большую частку жыцця лічыўся беспрацоўным. У 2015‑м развёўся ў першы раз.

Таццяна — чалавек троху іншага гатунку. Ёй 44 гады. Пра сябе расказвае, што скончыла школу з залатым медалём. Мае дарослага сына. Пазней атрымала медыцынскую адукацыю і працавала на хуткай фельчарам. Але як трапіла ў аварыю, то была вымушаная сысці.

Генадзь і Таццяна ажаніліся пару гадоў таму, у іх нарадзілася дзіця. Грошай крытычна не хапала — шабашкі Генадзя не прыносілі дастатку. Назбіраліся даўгі, адносіны сапсаваліся, муж з жонкай раз'ехаліся. Каб вырашыць фінансавыя праблемы, Генадзь у другой палове 2025 года пайшоў на вайну і, як піша жанчына, «паабяцаў сям'і фінансавы дабрабыт».

Генадзь Вараб'ёў. Фота: Укантакце

Перад знікненнем Генадзь прасіў звесткі дзіцяці, каб аформіць расійскую дапамогу сумай 18 тысяч рублёў (каля 200 еўра). Каб атрымаць гэтыя грошы, Таццяна прайшла ўсе колы расійскай бюракратыі: зрабіла СНІЛС, зарэгістравалася на «Дзяржпаслугах», купіла расійскую сім-карту і адкрыла рахунак у банку. Але вынік аказаўся нулявым, бо без часовай рэгістрацыі на тэрыторыі Расіі ніякія выплаты дзіцяці не даюць.

Замест «баявых» грошай жанчына аказалася ў глыбокай пазыковай яме, звязанай, па яе словах, з падманам «блізкіх людзей». Яе банкаўскія карткі знаходзяцца пад арыштам, з-за чаго яна вымушана карыстацца карткай брата. Яна нядаўна здавала тэлефон у ламбард, каб знайсці хоць нейкія сродкі на ежу. Сям'я жыве ў арэндным жытле ў Мазыры, і праз доўг за камуналку над імі вісіць пагроза высялення.

Таццяна піша, што цяпер імкліва слепне. Правае вока бачыць толькі на 0,01%, левае — на 40%, і ёй патрэбная аперацыя па замене хрусталікаў. Нягледзячы на амаль поўную страту зроку, яна сцвярджае, што інваліднасць у Беларусі ёй не даюць, бо яна яшчэ можа перасоўвацца самастойна, а на працу без медыцынскага допуску не бяруць. Да гэтага дадаюцца сур'ёзныя ўскладненні на сэрца і даўгі, набраныя, як яна кажа, на папярэдняе лячэнне.

Сёння жыхарка Мазыра цэлымі днямі просіць у расійскіх дабрачынных тэлеграм-суполках скінуць ёй грошы на дзіцячыя сумесі і падгузнікі.

А Генадзь так і не знайшоўся — падобна, ён згінуў у адным з мясных штурмаў каля пасёлка Ямполь у Данецкай вобласці, пад якім назаўсёды засталіся тысячы расійскіх акупантаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • К
    01.04.2026
    Туды і дарога
  • Іван Маска
    01.04.2026
    Добра , Бізнес не задаўся.
  • Белыя
    01.04.2026
    Рускія

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак25

«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа1

На вайне супраць Украіны загінуў адзін з самых высокапастаўленых перабежчыкаў — генерал-маёр, былы начальнік дэпартамента СБУ4

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць