Здароўе33

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты

Чаму звычайная лямпачка раптам пачала свяціцца дзіўнымі коламі, а сустрэчныя фары машын ператварыліся ў сляпучыя плямы? Многія спісваюць затуманены зрок на ўзрост ці працу за камп'ютарам, але насамрэч гэта могуць быць першыя званочкі катаракты. Гэта не проста пагаршэнне зроку, якое можна выправіць новымі акулярамі.

Фота: vecteezy.com

На пытанні пра катаракту на канале «Глядзі і жыві» адказаў доктар вышэйшай катэгорыі, загадчык аддзялення мікрахірургіі вока 3‑й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска Міхаіл Панес.

Катаракта — тое самае, што бяльмо?

— Катаракта і бяльмо — зусім розныя рэчы. Бяльмо — гэта памутненне рагавіцы. Рагавіца — гэта наша «шкельца», першы празрысты кампанент вока, адзіная празрыстая тканка ў нашым арганізме. І калі яна мутнее, то тады мы кажам пра тое, што ў чалавека ёсць бяльмо. Яно будзе бачна няўзброеным вокам, — адзначыў эксперт.

Ці можна ўбачыць, што ў чалавека ёсць катаракта?

— Калі мы паглядзім чалавеку ў вочы, то ў выпадку катаракты на месцы зрэнкі, якая ў норме чорная, з’яўляецца белая пляма. Што такое зрэнка? Гэта адтуліна ў радужнай абалонцы. А радужная абалонка — гэта дыяфрагма. Па аналогіі з фотаапаратам, яна пашыраецца або звужаецца, рэгулюючы колькасць сонечнага святла і прамянёў, якія трапляюць у вока. Тады мы бачым карцінку. Таму зрэнка ў норме чорная. За ёй ідзе крышталік, а пасля — шклопадобнае цела і сятчатка. І калі крышталік памутнеў, стаў белым, як бывае пры спелай катаракце, то мы ўбачым замест чорнай зрэнкі белую, — патлумачыў доктар.

Як хутка прагрэсуе катаракта?

— Тут усё індывідуальна. У кагосьці гэта можа быць усё жыццё. Я аперыраваў 98‑гадовых пацыентаў, якія не заўважалі імклівага зніжэння зроку. Запытваўся ў іх, чаму гадоў 10—15 таму не пайшлі на аперацыю. Яны адказвалі, што тады іх усё задавальняла. Але ёсць пацыенты, у якіх высокая якасць жыцця, таму яны патрабуюць ад саміх сябе высокай якасці зроку. Такія пацыенты і ў 45, і ў 50 гадоў, калі перасталі бачыць самы ніжні радок пры аглядзе ў афтальмолага, разумеюць, што ў іх ёсць катаракта, таму хочуць прааперавацца. Ступень прагрэсавання абсалютна індывідуальная. Тут адыгрываюць ролю знешнія і ўнутраныя фактары, такія як абмен рэчываў, а таксама фактары, закладзеныя ў нас генетычна і перададзеныя нашымі бацькамі, — сказаў хірург.

Лячэнне катаракты — гэта заўсёды аперацыя?

— У цяперашні час лячэнне катаракты праводзіцца толькі хірургічным шляхам. Не існуе кропляў, якія спыняць развіццё катаракты. Так, ёсць вітамінныя прэпараты, і нашы пацыенты іх вельмі любяць, каб адцягнуць момант аперацыі. Але няма ні таблеткі, ні цудадзейных кропляў, якія прадухіляць развіццё захворвання. Акуляры таксама не здольныя скампенсаваць памутненне. Бо калі фізічна памутнеў крышталік, то ніякія акуляры яго не «прасветляць», вы не станеце бачыць так, як у 15—20 гадоў.

Таму для лячэння падыходзіць выключна аперацыя. Яе можна адкласці, калі пацыента ўсё задавальняе. Чалавек бачыць толькі 2—3 радкі, і яму добра, ён не хоча аперыравацца. Ад гэтага ён не аслепне. Катаракта — гэта зваротнае пагаршэнне зроку, але пры ўмове, калі ўсе астатнія структуры вока — рагавіца і сятчатка — здаровыя. Значыць, калі памяняць крышталік на штучны, чалавек будзе бачыць. Але калі сятчатка пашкоджана, то нават самы дарагі, самы лепшы штучны крышталік не зможа падняць зрок, гэта значыць якасць здымка будзе дрэннай (па аналогіі з фотаапаратам), — сказаў доктар.

Першыя сімптомы катаракты

— Першы сімптом катаракты — гэта затуманьванне зроку. Хтосьці кажа, што з’яўляюцца дадатковыя кругі, эфект гало вакол крыніцы святла — гэта могуць быць сустрэчныя фары ці лямпачка дома. Хтосьці кажа, што ў яго заўважныя перыферычныя альбо цэнтральныя зацямненні. Усё залежыць ад лакалізацыі памутнення ў крышталіку. У кожнага ўсё індывідуальна, але ў асноўным, вядома, гэта зніжэнне вастрыні зроку, — рэзюмаваў доктар.

Каментары3

  • Максим Дизайнер
    18.03.2026
    Особенно повеселило про встречный свет машин, который должен не слепить. Страна непуганных идиотов, где лупить дальним светом по умолчанию - норма. Даже если фонари понатыканы через каждые 30 метров. А еще культ коптящего ведра и вездесущее ойти. Не удивительно, что вы все тут слепые, больные и несчастные.
  • Пенс
    18.03.2026
    Сумна гэта ... Але маладосць не вернецца.
  • Максим Дизайнер
    18.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай2

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?

«Уплываць на тых, хто там, мы можам і тут». Дзмітрый Семчанка — пра свой дэбют на «Белсаце» з новым праектам9

Баркоўскі: Часам узнікае жаданне папрасіць Еўракамісію скараціць датацыі на незалежныя медыя41

Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Пакідаем на потым»2

Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа19

У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых ВІДЭА

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць