Грамадства

У Мінску сёлета высадзяць больш за 1,2 мільёна кветак

У Мінску ў 2026 годзе плануюць значна пашырыць азеляненне горада. Пра гэта паведаміла кіраўніца службы па ўпарадкаванні прадпрыемства «Мінскзялёнбуд» Наталля Лісоўская.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Вясной у сталіцы збіраюцца высадзіць больш за 10 тысяч дрэў і каля 50 тысяч кустоў. Асноўную ўвагу нададуць азеляненню ўздоўж гарадскіх вуліц і Мінскай кальцавой дарогі. Восенню плануецца дадаткова пасадзіць прыкладна 100 тысяч кустоў, але канчатковыя планы вызначаць пасля абследавання зялёных насаджэнняў пасля зімы.

У горадзе будуць шырока выкарыстоўвацца розныя дэкаратыўныя кусты — у тым ліку бэз, гартэнзія, вяйгела, спірэя і кізільнік.

Асобная ўвага надаецца кветкаваму афармленню. Усяго ў Мінску высадзяць каля 1,26 мільёна аднагадовых кветак. Сярод найбольш папулярных — бягонія, цынерарыя, пятунія, тагетэс, колеусы і пеларгонія. Акрамя таго, плануецца пасадзіць каля 100 тысяч шматгадовых раслін. Таксама ў розных раёнах горада з’явіцца каля 50 тысяч кустоў руж, у тым ліку мініяцюрныя сарты ў вертыкальных канструкцыях.

Працягнецца і выкарыстанне падвясных кашпо з кветкамі ўздоўж дарог. У мінулым годзе такія кампазіцыі з марозаўстойлівымі раслінамі ўпершыню з’явіліся на праспекце Пераможцаў і добра сябе засведчылі. Таму цяпер іх плануюць усталяваць і ў іншых частках горада — на праспектах Дзяржынскага і Партызанскім, а таксама на вуліцах Арлоўскай, Прытыцкага і іншых магістралях. Усяго размесцяць каля 8 тысяч кашпо.

У маі на агароджах уздоўж раздзяляльных палос з’явіцца каля 17 тысяч кашпо з летнімі ампельнымі кветкамі, напрыклад пятуніямі і іпамеяй. Увосень іх заменяць на хрызантэмы, для якіх плануюць усталяваць больш за 12 тысяч спецыяльных скрынак.

Акрамя таго, у горадзе з’явяцца новыя малыя архітэктурныя формы. Іх усталююць, у прыватнасці, уздоўж праспекта Пераможцаў, у скверы каля Палаца спорту і ў іншых важных месцах сталіцы.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць