Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай
Кірыл Дзмітрыеў — спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі — выказаўся пра перамогу зборнай ЗША на хакейным турніры Алімпіяды-2026 у Італіі.

Пераможны гол амерыканцаў у авертайме. Фота: Gregory Shamus / Getty Images
У фінале амерыканцы атрымалі перамогу над зборнай Канады (2:1 у авертайме).
«Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай», — напісаў Дзмітрыеў у сацсетцы, каментуючы выяву, апублікаваную Белым домам, на якой белагаловы арлан атакуе канадскую гусь.

Раней Дзмітрыеў назваў Грэнландыю і Канаду 51‑м і 52‑м штатамі ЗША.
Каментары