Спорт66

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе

Ён адзначыў, што не атрымаў ніякага тлумачэння адносна расейскага сцяга, намаляванага на шлеме аднаго са спартоўцаў.

Фота: Andrew Milligan / PA Images via Getty Images

Украінскі скелетаніст Уладзіслаў Гераскевіч упершыню пракаментаваў сваю дыскваліфікацыю на зімовай Алімпіядзе-2026, піша УНІАН.

Украінскі спартовец мяркуе, што ніякіх парушэнняў з ягонага боку на Алімпіядзе-2026 не было. «Мы не парушылі ніякіх правілаў і мелі поўнае права выступаць у гэтым шлеме на ўзроўні з іншымі спартоўцамі, якія рабілі падобнае ў папярэднія дні на гэтых Алімпійскіх гульнях», — падкрэсліў спартовец.

Гераскевіч распавёў, што ў атрыманых ім дакументах напісана, што ён публічна анансаваў, што гэта ахвяры вайны.

«Гэты шлем не нясе палітычнага кантэксту, таму, мяркую, я меў поўнае права выступаць у ім», — выказаў перакананне спартовец.

У сувязі з гэтым Гераскевіч паставіў пад сумнеў заявы Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) і асабіста старшыні МАК Керсці Ковентры, што яны падтрымліваюць Украіну.

«У гэтым ёсць вялікія сумневы. Асабліва пасля гэтага рашэння. Мы заплацілі цану за нашу годнасць. Я адстойваў інтарэсы Украіны і памяць аб спартоўцах», — растлумачыў свае дзеянні Гераскевіч.

Ён адзначыў, што ў далейшым будзе рыхтаваць пазоў у CAS і працягваць змагацца за свае правы.

Нагадаем, што сёння Міжнародны алімпійскі камітэт дыскваліфікаваў Улада Гераскевіча, які збіраўся выступаць на спаборніцтвах у шлеме, на якім былі фотаздымкі загінулых на вайне з Расіяй украінскіх спартоўцаў.

Раней МАК забараніў яму ў гэтым шлеме і выступаць, і трэніравацца. Гераскевічу прапанавалі замяніць шлем на чорную стужку. А ў шлеме, маўляў, можна будзе выйсці да прэсы пасля спаборніцтваў. Ён адмовіўся.

На шлеме змешчаныя выявы 20 спартсменаў, якія загінулі за апошнія чатыры гады падчас уварвання Расіі.

«Некаторыя з іх былі членамі алімпійскага руху, алімпійскай сям’і; нехта — проста дзецьмі, якія трапілі пад расійскія абстрэлы. Гэта былі людзі, якія ўсё жыццё былі цесна звязаныя са спортам, заўзелі за нас, былі нашымі сябрамі», — сказаў украінскі скелетаніст. — Некаторыя з іх былі маімі сябрамі».

Каментары6

  • 1
    12.02.2026
    Filipp, не, крамлёўскі таварышч, ён не парушыў правілаў, чытай пункты МАК. Па другое, чаму ж тады мак не пакараў тых спартоўцаў, што нанеслі расейскі сцяг на свае шлёмы, які забаронены для дэманстрацыі на гульнях? Вось дзе крывадушша і цынізм, а ты гэта яшчэ апраўдваеш!
  • law and order
    12.02.2026
    возобладали здравый смысл и закон.

    не получилось стать равнее других.

    Для политических демонстраций ищите площадки вне олимпийских игр
  • Filipp
    12.02.2026
    1, "не, крамлёўскі таварышч, ён не парушыў правілаў, чытай пункты МАК"©
    Кажаш так, быць бы іх чытаў)
    "Па другое, чаму ж тады мак не пакараў тых спартоўцаў"© А ты ведаеш, адкуль стала вядома, што хтосці таксама мае нейкія парушэнні? Гэта праз гэтага стукача.
    "Вось дзе крывадушша і цынізм, а ты гэта яшчэ апраўдваеш!"©
    Яго папярэдзілі, прапанавалі альтэрнатыву, ён адмовіўся, за што і вінен несці адказнасць.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць