Спорт2222

Украінскага скелетаніста Гераскевіча дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў

Уладзіслаў Гераскевіч адмовіўся ад кампрамісу, прапанаванага Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Фота: Andrew Milligan / PA Images via Getty Images

Уладзіслаў збіраўся выступаць на Алімпіядзе ў шлеме, на якім былі фотаздымкі загінулых на вайне з Расіяй украінскіх спартоўцаў.

Раней МАК забараніў яму ў гэтым шлеме і выступаць, і трэніравацца. Гераскевічу прапанавалі замяніць шлем на чорную стужку. А ў шлеме, маўляў, можна будзе выйсці да прэсы пасля спаборніцтваў. Ён адмовіўся.

На шлеме змешчаныя выявы некаторых спартсменаў, якія загінулі за апошнія чатыры гады падчас уварвання Расіі.

«Некаторыя з іх былі членамі алімпійскага руху, алімпійскай сям’і; нехта — проста дзецьмі, якія трапілі пад расійскія абстрэлы. Гэта былі людзі, якія ўсё жыццё былі цесна звязаныя са спортам, заўзелі за нас, былі нашымі сябрамі», — сказаў украінскі скелетаніст.

«Некаторыя з іх былі маімі сябрамі», — казаў Гераскевіч.

Вось поўны спіс спартоўцаў:

  • Дзмітрый Шарпар — фігурыст, срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны, удзельнік Юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2016; загінуў у баях пад Бахмутам у студзені 2023 года.

  • Павел Ішчанка — чатырохразовы чэмпіён Украіны па мнагабор’і, чэмпіён свету і Еўропы па паўэрліфтынгу; загінуў падчас выканання баявога задання ў 2025 годзе.

  • Максім Галінічаў — баксёр, прызёр Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы сярод юнакоў; загінуў у сакавіку 2023 года на Луганшчыне.

  • Яўген Малышаў — 19‑гадовы біятланіст, удзельнік Юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2020; загінуў у баях за Харкаў у сакавіку 2022 года.

  • Андрэй Куцэнка — шматразовы чэмпіён Украіны па веласпорце, добраахвотнік УСУ; загінуў у ліпені 2024 года.

  • Аляксей Лагінаў — хакеіст, брамнік «Белага Барса»; загінуў у Луганскай вобласці ў 2023 годзе.

  • Карына Бахур — чэмпіёнка Украіны і Еўропы па кікбоксінгу; загінула падчас расійскага абстрэлу Харкаўшчыны ў 2025 годзе.

  • Мікіта Казубенка — майстар спорту Украіны па скачках у ваду, трэнер; загінуў у 2025 годзе падчас службы ў Нацгвардыі.

  • Раман Палішчук — лёгкаатлет (скачкі ў вышыню), вайсковец УСУ; загінуў у сакавіку 2023 года.

  • Андрэй Ярэменка — барэц грэка-рымскага стылю, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Украіны; загінуў у снежні 2025 года.

  • Тарас Шпук — трэнер ветэранскай зборнай «Гульні непакораных»; загінуў на фронце ў верасні 2025 года.

  • Фёдар Епіфанаў — фехтавальшчык, майстар спорту Украіны, удзельнік чэмпіянату свету сярод кадэтаў; загінуў на фронце ў 2023 годзе.

  • Кацярына Траян — лёгкаатлетка, вайсковая 82‑й АДШБр; загінула ў чэрвені 2025 года.

  • Уладзімір Андрашчук — лёгкаатлет, удзельнік чэмпіянатаў Еўропы сярод юнакоў і моладзі; загінуў у баях пад Бахмутам у 2023 годзе.

  • Аляксей Хабараў — майстар спорту міжнароднага класа па стральбе, трэнер; загінуў у 2025 годзе на Данеччыне.

  • Дар’я Курдзель — 20‑гадовая танцоўшчыца, прызёрка міжнародных турніраў; загінула ў выніку абстрэлу Крывога Рога ў 2022 годзе.

  • Іван Кананенка — цяжкаатлет, акцёр, афіцэр УСУ; загінуў у 2025 годзе.

  • Аліна Перагудава — 14‑гадовая цяжкаатлетка, кандыдатка ў зборную Украіны; загінула падчас абстрэлу Марыупаля.

  • Карына Дзячэнка — 11‑гадовая гімнастка; загінула разам з сям’ёй у Марыупалі ў 2022 годзе.

  • Вікторыя Івашка — 9‑гадовая дзюдаістка; загінула падчас абстрэлу Кіева ў 2023 годзе.

  • Марыя Лебедзь — 15‑гадовая танцоўшчыца; загінула падчас ракетнага ўдару па Дняпры ў 2023 годзе.

  • Назар Зуй — юны баксёр і футбаліст; загінуў разам з бацькамі ў Марыупалі ў 2022 годзе.

Уладзіслаў Гераскевіч нёс украінскі сцяг на адкрыцці Алімпіяды ў Мілане.

Гісторыю пракаментаваў у пачатку тыдня Уладзімір Зяленскі. Ён падзякаваў украінскаму спартсмену за тое, што той «нагадвае свету цану нашай барацьбы».

«Гэтая праўда не можа быць нязручнай, недарэчнай ці называцца «палітычнай акцыяй на спаборніцтвах». Гэта напамін усяму свету пра тое, што такое сучасная Расія», — адзначыў Зяленскі.

Каментары22

  • делом а не словом
    12.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Суповой пакетик
    12.02.2026
    Вспоминается хрестоматийное: "Ты либо крестик сними, либо штаны надень". МОКу следовало бы быть более последовательным. То он отстраняет спортсменов из стран-агрессоров (и правильно делает!) - то устраивает вот такие вот сцены без фонтана... и вызывает тем самым фонтан эмоций. Ведь вряд ли найдется хоть один честный человек, который не поддержит отважного украинца, дерзнувшего напомнить миру о своих погибших друзьях...
  • Вецер
    12.02.2026
    Выступать нельзя, позировать перед журналистами можно, это как, где логика?

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць