Грамадства22

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў

У Мінску працягваюць працу з аварыйнымі, занядбанымі і неэксплуатаванымі будынкамі, якія могуць ствараць небяспеку для жыхароў горада. Пытанне зносу такіх аб’ектаў абмеркавалі на нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Галоўны фасад будынка па Петруся Броўкі, 5, які цяпер ужо знесены. Фота: tut.by. Каб расчысціць пляцоўку пад новы медыцынскі аб'ект, унікальны будынак 1930‑х гадоў работы французскага архітэктара давялося пазбавіць ахоўнага статусу

У інвестыцыйную праграму сталіцы на 2026 год уключылі шэсць будынкаў, якія падлягаюць зносу. Пасля дэмантажу гэтых аб’ектаў тэрыторыі павінны прывесці ў належны санітарны стан.

Два такія будынкі, як паведамляецца, ужо знеслі. Адзін з іх знаходзіўся ў раёне вуліцы Петруся Броўкі (корпус былой абласной дзіцячай бальніцы), другі — на вуліцы Рабкараўскай («сталінка» ў стылі савецкага класіцызму). Цяпер работы праводзяцца на аб’екце на вуліцы Інжынернай і яшчэ на адным будынку на вуліцы Петруся Броўкі. Да канца года ўлады плануюць знесці яшчэ два аварыйныя аб’екты.

Усяго пасля праведзеных абследаванняў у розных раёнах Мінска выяўлены 151 праблемны будынак. Паводле гарадскіх уладаў, усе гэтыя збудаванні непрыдатныя для далейшага выкарыстання, таму захоўваць іх немэтазгодна.

Асноўным прыярытэтам пры навядзенні парадку чыноўнікі называюць бяспеку і камфорт жыхароў. Занядбаныя будынкі, маўляў, не толькі пагаршаюць выгляд горада, але і могуць уяўляць рэальную небяспеку для дзяцей і дарослых.

Асобна на нарадзе разгледзелі пытанне ўтрымання будынкаў і збудаванняў, якія працяглы час не выкарыстоўваюцца. Паводле звестак Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, на адпаведным уліку знаходзяцца 52 такія аб’екты.

Каментары2

  • Ага
    14.08.2026
    "Занядбаныя будынкі, маўляў, не толькі пагаршаюць выгляд горада, але і могуць уяўляць рэальную небяспеку для дзяцей і дарослых"

    А што замест?
    Знясьці можна хоць усе будынкі краіны, але навошта?
    Або сербы ўсё будуюць бяспечна ды прыгожа, так?
    Або гэта толькі фенамен НБ што нейкая панэлька за кальцом даражэй?
    Або мабыць справа ў тым, як будынкі сталі занядбанымі ды аварыйнымі, калі ўлады павінны былі кантралюваць гэта?
    Асабліва калі будынак мае быць пытаннем да ўласніка... дык а чыі будынкі зняслі, га?

    Так многа пытанняў, так мала адказаў...
  • Кол
    14.08.2026
    Цяпер гэта будзе звычайная практыка, бо свабодных тэрыторыяў пад забудову ў горадзе не засталося.

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць