Музыка

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

У нядзелю ўвечары ў Лос-Анджэлесе (у Мінску была раніца панядзелка) 68‑ы раз былі абвешчаныя пераможцы штогадовай прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі».

Bad Bunny. Фота: Kevin Winter/Getty Images for The Recording Academy

Журы конкурсу прызнала «Найлепшым альбомам года» зборнік Debi Tirar Mas Fotos пуэртарыканскага рэпера Bad Bunny. Ён жа атрымаў узнагароду і за найлепшы урбан-альбом.

Debi Tirar Mas Fotos уключае ў сябе розныя элементы пуэртарыканскай музыкі і закранае актуальныя праблемы вострава, які знаходзіцца пад кіраваннем ЗША. Усе песні ў альбоме выкананыя на іспанскай мове.

У намінацыі «Найлепшы запіс» была адзначаная кампазіцыя Luther Кендрыка Ламара і спявачкі SZA.

Аўтаркай найлепшага вакальнага поп-альбома стала Лэдзі Гага са зборнікам Mayhem, а найлепшага рэп-альбома — таксама Кендрык Ламар з GNX.

Гэтыя статуэткі сталі 26‑й і 27‑й у яго кар’еры — такім чынам, Ламар стаў самым тытулаваным рэперам у гісторыі «Грэмі».

Найлепшым новым артыстам назвалі 26‑гадовую брытанку Алівію Дзін.

Wildflower Білі Айліш была абвешчаная песняй года.

Статуэтку за найлепшае сольнае поп-выкананне атрымала Лола Янг з песняй Messy, а музычным кліпам года прызналі Anxiety спявачкі Doechii.

Bad Bunny — сцэнічны псеўданім Беніта Антоніа Марцінеса Акасія, яму 31 год, ён рэпер, спявак, аўтар песень і акцёр. Апроч рэпу і рэгетону ў сваіх песнях ён таксама выкарыстоўвае элементы року соўлу. Самыя папулярныя яго песні на YouTube маюць за мільярд праглядаў.

Яго папулярнасць настолькі вялікая, што «Дрэннаму Трусіку» даверылі быць хэдлайнерам Super Bowl 2026, фіналу турніру па амерыканскаму футболу, які мае самую вялікую тэлеаўдыторыю, а хвіліна рэкламы каштуе мільёны даляраў.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць