Грамадства22

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Паснова

«Ён паставіў рэкорд па знаходжанні ў ШІЗА — 150 сутак запар», — расказаў яго былы сусед Ігар Лосік.

Ігар Пасноў

«Выпадкова набрыў у інтэрнэце на артыкулы пра псіхіятра Ігара Паснова, якога адпраўлялі аднойчы ў псіхіятрычную бальніцу за крытыку беларускіх уладаў.

І ўспомніў, што гэты псіхіятр сядзеў у адзін час са мной у Наваполацку. Ён, напэўна, паставіў рэкорд па знаходжанні ў ШІЗА, адбыўшы там у 2023 годзе 150 сутак запар і адмовіўшыся выходзіць адтуль на атрад.

Не ведаю яго артыкул, але ён знаходзіцца ў «нізкім статусе» і сядзеў усе гэтыя 150 сутак у адной 12‑й камеры ШІЗА. Ён увесь час пісаў скаргі на адміністрацыю ў пракуратуру, скардзіўся на катаванні холадам, на адвольныя пакаранні. Скаргі, натуральна, нікуды не ішлі. У адказ яго толькі пастаянна каралі, але справа дайшла да таго, што ў выніку не ведалі, што з ім рабіць, таму што ён адмаўляўся ўжо выходзіць з ШІЗА на атрад і ўсімі праўдамі і няпраўдамі яго сяк-так прымусілі гэта зрабіць.

Я думаю, такое стаўленне і нечалавечыя ўмовы са здзекаваннямі вельмі моцна паўплывалі на яго псіхічны стан, таму што ён у выніку дайшоў да таго, што ад голаду нават не грэбаваў шукаць у сметніцы ежу каля сталовай.

На кожнай праверцы ён папярэджваў адміністрацыю пра адказнасць за катаванні, на што ў адказ з яго толькі здзекаваліся, днявальны ШІЗА паліваў яго хлоркай, у яго забіралі туалетную паперу, адключалі ваду, марозілі ўсімі спосабамі. Так робяць там са многімі», — піша Ігар Лосік.

Віцебскі доктар-псіхіятр Ігар Пасноў стаў вядомы ў 2010‑х гадах, калі стаў публічна крытыкаваць чыноўнікаў высокага рангу і ўсю збудаваную імі сістэму, за што атрымаў імідж «доктара-праўдаруба». Яго выступленні звычайна былі эмацыйныя і эксцэнтрычныя, за што доктара сярод іншага адпраўлялі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы. Ён удзельнічаў у некалькіх палітычных кампаніях у звязцы з іншым віцебскім дзеячам з іміджам дзівака Сяргеем Рыжовым. Сяргея Рыжова ў 2015 годзе асудзілі на 6,5 гадоў турмы па крымінальным непалітычным абвінавачанні. 

Паснова ж у 2019 годзе асудзілі на тры гады «хіміі» за нібыта паклёп на пракурора, пасля чаго ён знік з сацсетак, у якіх раней быў вельмі актыўны. Пасля таго пра ягоны лёс не было нічога вядома. 

Каментары2

  • Пара-Левановіч
    17.01.2026
    Слухайце, а калі у гэты камэрах ШІЗА з'явіцца семейка лукагэнкаў, усім сваім кагалам?
  • Беларус.
    17.01.2026
    Как жить в этой стране? КАК? Как жить когда твои соседи пытают людей намеренно, когда десятки тысяч упырей по своей воле занимаются уничтножением собственного населения!?...

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць