Грамадства77

Віцебскага медыка Пастнова накіравалі на прымусовае лячэнне

Былы лекар абмежаваны ў правах: ён не можа прымаць пасылкі, наведвальнікаў, здзяйсняць тэлефонныя званкі, весці перапіску.

Віцебскі лекар Ігар Пастноў накіраваны на прымусовае лячэнне ў абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі. Такі вердыкт вынесла суддзя Віцебскага раёна Таццяна Дзегцярова на пасяджэнні 21 жніўня, паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Свецік.

Паводле яго слоў, рашэнне прынята на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі і са згоды абласной пракуратуры. Пастноў падлягае штомесячнаму агляду ў УКК на прадмет далейшага лячэння.
Суд адбыўся ў адсутнасць Пастнова, які знаходзіцца ў псіхіятрычным цэнтры, яго адваката і прадстаўніка пракуратуры. Былы лекар абмежаваны ў правах: ён не можа прымаць пасылкі, наведвальнікаў, здзяйсняць тэлефонныя званкі, весці перапіску. «Такія жорсткія меры насцярожваюць, бо яны прымяняюцца ў выпадку, калі рэалізацыя гэтых правоў нясе пагрозу пацыенту і / або навакольным», — сказаў праваабаронца.

Пастноў мае 10 дзён для абскарджання рашэння суда, аднак, адзначыў Свецік, цяжка ўявіць, як гэта можна зрабіць пры такім абмежаванні правоў. Ён таксама падкрэсліў, што да гэтага часу з’яўляецца таямніцай дыягназ, пастаўлены лекару.

Паводле інфармацыі праваабарончага рэсурсу spring96.org, Пастноў апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы пасля апошняга відэавыступлення ў інтэрнэце. Ён выказаў крытычныя меркаванні аб стане віцебскай медыцыны, прымусовым кадаванні ад алкагалізму, а таксама пра тое, што яго самога запалохваюць прымусовым псіхіятрычным лячэннем.

16 жніўня Пастнова забралі ў лякарню проста з працы. Здабыць інфармацыю пра Пастнова складана яшчэ і таму, што ў яго няма сваякоў.

«Ігара Пастнова ў гэтым шпіталі добра ведаюць: па іроніі лёсу ён тут жа працаваў лекарам-псіхіятрам. Да таго ён быў дзіцячым лекарам, так як мае дзве спецыяльнасці. Але з гэтай пасады яго звольнілі, не працягнуўшы кантракт. Усе гэтыя праблемы, на думку Пастнова, звязаныя з яго грамадскай пазіцыяй — з тым, што ён адкрыта крытыкаваў і кіраўніцтва вобласці, і кіраўніцтва абласной сістэмы аховы здароўя, у тым ліку праз незалежныя СМІ і відэазвароты на інтэрнэт-партале youtube «, — адзначаюць праваабаронцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку50

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

У беларускім чэмпіянаце футбаліст забіў гол з вуглавога «сухім лістом» ВІДЭА6

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

Шакіра прадставіла афіцыйную песню мундыялю-2026

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся4

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць