Культура11

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову

Міністэрства культуры прыняло рашэнне ўключыць савецкую стэлу з мазаічным пано «Першаадкрывальнікам беларускай нафты» ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Савецкая стэла з мазаічным пано «Першаадкрывальнікам беларускай нафты». Фота: av.by

Пра гэта паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.

Мемарыяльны комплекс знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне, на 65‑м кіламетры шашы Гомель — Калінкавічы. Ён быў адкрыты ў 1968 годзе. Побач са стэлай таксама ўсталяваны памятны знак у гонар здабычы 100‑мільённай тоны нафты, якую атрымалі ў 1998 годзе.

Стэла «Першаадкрывальнікам беларускай нафты» ў савецкі час. Фота: budakosh.by

Месца для помніка абранае не выпадкова — ён стаіць непадалёк ад свідравіны №8. Менавіта тут 20 жніўня 1964 года быў атрыманы першы нафтавы фантан з сутачным прытокам 126 кубаметраў, што даказала наяўнасць радовішчаў.

Аднак на самой стэле зафіксавана іншая дата — 17 кастрычніка 1964 года. У гэты дзень на суседняй свідравіне №6 атрымалі першы прамысловы прыток «чорнага золата» (600 тон на суткі), што лічыцца афіцыйным пачаткам беларускай нафтаздабычы.

Стэла «Першаадкрывальнікам беларускай нафты» і памятны знак у гонар здабычы 100‑мільённай тоны нафты. Фота: av.by

Адметна, што знакавая свідравіна №6 эксплуатуецца дагэтуль, ужо больш за 60 гадоў. За ўвесь час з яе паднялі 1 мільён 100 тон сыравіны.

Сёння стэла з'яўляецца пунктам на так званым «нафтавым маршруце», па якім, як пішуць мясцовыя старонкі, «штогод праходзяць тысячы турыстаў».

Нагадаем, што галіна ў Беларусі зараз знаходзіцца на ўздыме: па выніках 2025 года «Беларуснафта» ўпершыню за тры дзесяцігоддзі выйшла на ўзровень здабычы 2 мільёны тон нафты за год.

Каментары1

  • Янка
    08.01.2026
    Тут вартыя ня помнік, а пракляцце. Бо саветы абыйшліся з беларускай нафтай як сапраўдныя драпежнікі: ня маючы сучасных тэхналогій, яны выпампавалі самыя легкадасяжныя вяршкі, з-за чаго большасць нафты засталася ў свідравінах ператварыўшыся ў цяжкадасяжны рэсурс са значна больш высокім сабекоштам здабычы. Тое, што адбываецца зараз - гэта вынік пранікнення ў беларускую нафтавую галіну больш сучасных, але ўсё роўна састарэлых тэхналогій у часы піку коштаў. З улікам таго, што на сусветны нафтавы рынак актыўна ўваходзяць новыя нафтаздабываючыя краіны, а попыт прынамсі не павялічваецца, то беларускае нафтавае шчасце непазбежна скончыцца. Ды і ўвогуле невядома, ці ёсць яно, бо нічога невядома пра дзейны сабекошт здабычы, што выклікае падазрэнні пра стратнасць падобнага бізнэсу, які працягваецца праз немагчымасць кансервацыі свідравін.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна31

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна31

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць