Свет33

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі

Падпісанты заявы падкрэслілі неабходнасць павагі да міжнароднага права.

Фота: Suzanne Plunkett — WPA Pool / Getty Images

«Грэнландыя належыць яе жыхарам. Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі», — гаворыцца ў заяве, падпісанай, у прыватнасці, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

«Разам з многімі іншымі саюзнікамі мы ўзмацнілі сваю прысутнасць, актыўнасць і інвестыцыі, каб гарантаваць бяспеку ў Арктыцы і стрымліваць патэнцыйных праціўнікаў. Каралеўства Данія — у тым ліку Грэнландыя — з’яўляецца часткай НАТА».

 «Гэта ўніверсальныя прынцыпы, і мы не спынімся ў іх абароне», — адзначылі яны.

Дональд Трамп неаднаразова сцвярджаў, што ЗША маюць патрэбу ў Грэнландыі са стратэгічных меркаванняў. Пры канцы снежня ён прызначыў губернатара Луізіяны Джэфа Лэндры спецыяльным пасланнікам Злучаных Штатаў па справах Грэнландыі, а той у сацыяльных сетках напісаў, што яго задачай будзе «далучэнне Грэнландыі да ЗША».

Перад аўторкавым вылетам у Парыж прэм'ер Польшчы Дональд Туск пракаментаваў сітуацыю вакол Грэнландыі, паведамляе Onet.pl.

— Ніводны член Паўночнаатлантычнага альянсу не павінен пагражаць іншаму члену. Я хацеў бы, каб у Вашынгтоне было зразумела: любыя спробы развалу Паўночнаатлантычнага пакта не атрымаюць прыняцця. Еўрапейская салідарнасць і павага да цэласнасці еўрапейскіх дзяржаў — гэта базавыя прынцыпы. Данія можа разлічваць на салідарнасць усёй Еўропы, — заявіў прэм’ер польскага ўрада.

Кіраўнік урада Грэнландыі Енс-Фрэдэрык Нільсен у панядзелак заявіў, што Грэнландыя — гэта народ, краіна і дэмакратыя, і гэта павінны паважаць найперш блізкія і надзейныя сябры.

«Калі прэзідэнт Злучаных Штатаў кажа: «Нам патрэбна Грэнландыя» і параўноўвае нас з Венесуэлай і [амерыканскім] ваенным умяшаннем, гэта не толькі недарэчна — гэта сведчыць пра адсутнасць павагі», — напісаў ён у Facebook.

«Мы частка НАТА і цалкам усведамляем стратэгічнае становішча нашай краіны», — падкрэсліў ён.

Каментары3

  • ок
    06.01.2026
    Круто, шас США еще украдут кого из лидеров Европы, к примеру короля Дании Фредерика X и ( или) премьер-министра Метте Фредериксена. :)
  • цирк
    06.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Тутэйшы аглядальнік
    06.01.2026
    І так павінна рэагаваць Эўропа

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць