Культура11

Андрэй Хадановіч. Новы год на вуліцы Турэмнай. Верш

Беларускі паэт Андрэй Хадановіч напісаў новы верш пад назвай «Новы год на вуліцы Турэмнай», піша «Будзьма».

Малюнак Андруся Такінданга

Пад Новы год на Турэмнай
чакаюць дзеці і мама.
На вуліцы непрыемна,
з настроем гэтак жа сама.

Ніхто не прагульваў школы,
усе прынесьлі дзясяткі.
Але Сьвятога Міколы
ізноў няма на Калядкі.

Дачка ляцела дадому,
сын з раніцы пераймаўся.
Лісты пісалі Сьвятому,
але адказу няма ўсё.

Так хочацца дзіваў наўкола
і танцаў на карнавале.
Вось толькі прапаў Мікола.
Хтось кажа, арыштавалі.

Ня мае рэчаў патрэбных,
дзяцей ня бачыць на сьвяты,
на вокнах узораў срэбных
нямашака, толькі краты.

…Чакаюць. Не прыяжджае.
Ня вабіць калядны рынак.
І толькі радасьць чужая
навокал чужых ялінак

«А памятаеш, было
у срэбных узорах шкло,
і дзед прыйшоў барадаты,
крыху падобны да таты».

«Я вершык па-беларуску
чытаў з настроем шчасьлівым,
а мама смажыла гуску
з бульбай і чарнасьлівам».

«А я сьпявала калядкі —
і меў з прэзэнтамі мех
Мікола, падобны да таткі,
і зь неба сыпаўся сьнег».

А мама каля ялінкі:
«Зірні, дачушка! Сынок,
глядзі! За акном сьняжынкі!
Чакайце, чую званок!»

Разлука была не дарэмнай
і стрэча ня будзе марнай.
У Новы год на Турэмнай
сьмяяліся дзеці з мамай.

Бяздомныя беларусы
кватэру адчулі домам.
Мікола ўсьміхаўся ў вусы
аб нечым, ім не вядомым.

Андрэй Хадановіч, снежань 2025

Каментары1

  • Ёсік
    31.12.2025
    Б.яць, чвэрць стагоддзя, амаль цэнтр еўропы. Краіна разбурана, сусед суседу не сусед, будзе падстава, адзін на аднаго са зброяй пойдуць. Тое, што шмат новых самаход аў, у кароны, Гіпа, грыны з раніцы не праціснуцца, моладзь на фудкортах, голыя бетонныя муры скупляюць па дырных коштах - гэта не паказчык цудоўнага жыцьця. Пра.ралі краіну, у 1994 народзе (нашыя бацькі ды дзяды з бабулямі) паляцелі за нашага вясковага хлопца білюцені ўкідваць, так хацелася зноў у галечу сэсэсэраўскую патрапіць. Цьху, ні настрою, ні радасьці сёньня.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць