Свет99

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?

Чаму ўжонды не вераць заяўнікам і што раяць юрысты, піша BGmedia.

Адмовы замест дапамогі: што адбываецца

У Польшчы пачасціліся адмовы ў выдачы польскага праязнога дакумента для іншаземца беларусам. Пра гэта паведамілі праваабаронцы аб’яднання Partyzanka, якія працуюць з мігрантамі і вядуць бясплатную інфалінію дапамогі.

Фармальна закон на баку заяўнікаў: арт. 252a Закона аб іншаземцах проста паказвае: праязны дакумент можа быць выдадзены, калі пашпарт страчаны, скрадзены, пашкоджаны, скончыўся тэрмін яго дзеяння або калі чалавек ніколі яго не меў. Але на практыцы ўсё выглядае інакш.

«Восенню нешта змянілася»: калі пачалася хваля адмоў

Рэзкі рост адмоў фіксуецца з восені гэтага года. «Праблемы з выдачай польскага праязнога дакумента беларусам мы фіксавалі і раней, аднак да нядаўняга часу гэта былі адзінкавыя, несістэмныя выпадкі. Істотнае абвастрэнне сітуацыі мы назіраем з восені гэтага года. У кастрычніку—лістападзе рэзка вырасла колькасць зваротаў на нашу інфалінію ад беларусаў, якія атрымалі рашэнні аб адмове. Гаворка ідзе ўжо не пра асобныя інцыдэнты, а пра заўважную тэндэнцыю», — адзначаюць у Partyzanka.

Важна: праблемы тычацца не ўсіх. Калі беларус падаецца з-за скончанага тэрміну пашпарта РБ, рызыкі мінімальныя.

Часцей за ўсё адмаўляюць тым, хто заяўляе пра страту, крадзеж або пашкоджанне дакумента.

Варшава ў лідарах, але праблема шырэйшая

Афіцыйнай статыстыкі няма, але праваабаронцы бачаць, што часцей за ўсё адмовы прыходзяць з буйных гарадоў, перш за ўсё з Варшавы. Пры гэтым сігналы ідуць з розных гарадоў, што можа сведчыць пра змену агульнага падыходу ці практыкі.

Рэальныя прыклады адмоў

Partyzanka вывучыла дзясяткі рашэнняў — аргументацыя там вельмі падобная. Тыповыя кейсы:

  • чалавек не змог узгадаць дакладную дату страты пашпарта — ужонд вырашыў, што страта фіктыўная.
  • Пашпарт скралі за межамі Польшчы, але заяўнік не звярнуўся ў мясцовую паліцыю — адмова.
  • Паліцыя адмовілася выдаваць даведку пра крадзеж — усё роўна адмова.
  • Пашпарт сапсаваны ў быце (пралка, дзеці, жывёлы) — адмова.

Ва ўсіх выпадках органы робяць выснову: заяўнік нібыта працягвае мець сапраўдны пашпарт. У рашэннях сустракаюцца фармулёўкі, што грамадзяне Беларусі «масава губляюць або знішчаюць дакументы» і пазначаюць «вымысленыя абставіны».

Як павысіць шанцы на атрыманне дакумента

Юрысты раяць падыходзіць да заявы максімальна ўважліва.

  1. Падрабязна апісваць абставіны страты або пашкоджання.
  2. Пазначаць дакладныя даты, месца і паслядоўнасць падзей.
  3. Пры крадзяжы абавязкова звяртацца ў паліцыю і браць пацвярджэнне.
  4. Прыкладаць любыя доказы, нават ускосныя.
  5. Пазбягаць супярэчнасцяў у гісторыі.

Адмова — не канец: чаму важна абскардзіць рашэнне

Калі адмова ўжо атрыманая, яе абавязкова трэба абскардзіць. Інакш пры паўторнай падачы ўжонд можа заявіць: раз вы не скардзіліся, значыць, пагадзіліся з тым, што пашпарт у вас ёсць.

Абскарджанне падаецца праз ужонд, які вынес негатыўнае рашэнне, у вызначаныя тэрміны. Далей яно перадаецца ў орган другой інстанцыі — да Кіраўніка ўпраўлення па справах іншаземцаў (do Szefa Urzędu do Spraw Cudzoziemców).

Каментары9

  • Юрыст
    24.12.2025
    Зваротны, не дапаможа. Бо спачатку беларусы не саромяцца раіцца ў сетках, як лепей нагрэць польскія ўлады, каб і беларускі пашпарт прыхаваць і новы праезны атрымаць. А потым скардзяцца, якія ўсё ж такі гэтыя палякі нехарошыя і ціханоўская такая ж бо не дапамагае
  • Ян
    24.12.2025
    Бо Польшча для палякаў
  • Woodoo Cult
    24.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць