Грамадства9393

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі

«Ніводнаму беларусу ў Мінску або ў Гомелі не прыйдзе ў галаву расказваць гісторыі пра тое, каб у Расіі ўсё разбурылася».

Іван Краўцоў. Фота: LookByMedia

«Мы прасілі, каб яны не ўдзельнічалі, але ўкраінскі бок не пакінуў ім выбару», — заявіў Іван Краўцоў у інтэрв’ю віцэ-прэзідэнту Free Russia Foundation Грыгорыю Фралову ў новым выпуску праекта «Разбор» на канале «Транзіт», згадваючы прэс-канферэнцыю, удзел у якой узялі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава на другі дзень пасля вызвалення.

Згадаўшы рэзкую рэакцыю пэўнай часткі беларусаў, Краўцоў патлумачыў, што падобнае абурэнне часцей за ўсё зыходзіць ад вузкай групы людзей у дыяспары, якіх ён назваў «вельмі радыкальнымі і вельмі зараджанымі». На думку Краўцова, вялікай памылкай з'яўляецца ўспрымаць гэту групу як асноўную.

«Калі ты беларускі папулярны палітык, ты павінен працаваць з грамадскім меркаваннем большасці беларусаў, а не арыентавацца на вось гэтую зараджаную аўдыторыю. Гэта базавая гісторыя», — падкрэсліў ён.

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава падчас прэс-канферэнцыі 14 снежня 2025 года. Фота: LookByMedia

Асобна ў размове Краўцоў спыніўся на адносінах да Расіі.

«Мы можам колькі заўгодна не любіць Пуціна. Мы можам колькі заўгодна казаць там, што ён зрабіў. Мы можам казаць. Але Расія нікуды не знікне», — давёў у чарговы раз сваю пазіцыю бабарыканец і назваў папулярныя ў некаторых колах заклікі і чаканні таго, што суседняя дзяржава «разваліцца ці прападзе», «фэнтэзі».

«Мне проста часам смешна чуць, (…) у нас заявы там людзі робяць: трэба, каб Расія развалілася, каб яна знікла, каб яна прапала і гэтак далей. Ну гэта, з майго пункту гледжання, як бы фэнтэзі, фэнтэзі-дыскурс».

Як падкрэсліў Краўцоў, Расія — «велізарная краіна, з якой мы знаходзімся ў Саюзнай дзяржаве».

Краўцоў перакананы, што рыторыка пра «распад Расіі» зусім не ўласціва людзям, якія жывуць унутры краіны.

«У нас паводле грамадскага меркавання людзі ў сярэднім вельмі пазітыўна ставяцца да Расійскай Федэрацыі. Яны туды ездзяць працаваць, гэта асноўны наш гандлёвы партнёр. Ніводнаму беларусу, які, дапусцім, у Мінску знаходзіцца або ў Гомелі, не прыйдзе ў галаву расказваць гісторыі пра тое, што ўсё, зараз трэба, каб там, не ведаю, быў ядзерны грыб, усё вось гэта разбурылася. Ну гэта нейкае, шчыра кажучы, трызненне».

Пры гэтым выступоўца адзначыў, што гаворка ідзе не пра сімпатыі да Масквы, а пра палітычную кампетэнтнасць.

«Тут пытанне не ў прарасійскасці, пытанне ў адэкватнасці. Што калі ты нешта разумееш наогул пра міжнародную сістэму, пра архітэктуру бяспекі, пра макраэканоміку, пра палітыку, пра працу з аўдыторыяй, ты проста такога сабе ў галаве не можаш уявіць. Што трэба займацца тым, што распавядаць там на стрымах «маўляў, давайце пачакаем, каб Расія развалілася».

Пра што яшчэ ішла гаворка ў інтэрв'ю — невядома. Яго запіс з'явіўся 17 снежня, але неўзабаве знік з доступу без тлумачэння прычын.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары93

  • Жыхар
    18.12.2025
    Ну я пра грыб у Рашцы мару ўсё жыццё, мае ўнаемыя. Гэта нармальна, калі ты дрэнна адносішся да акупантаў.
  • Фэнтазі дыскурс
    18.12.2025
    Перамога бабарыкі на выбарах у Беларусі гэта фэнтазі-дыскурс. Увогуле, перамога такіх як вы прарасейскіх. Але вы падставілі пад дубінал мільён людзей, якія былі і ёсць супраць лукашэнкі, абяцаўшы перамогу, цяпер гэтыя людзі ў дурнях.
  • Імя
    18.12.2025
    Я лічу, ім трэба часцей выступаць. А то ў публікі дагэтуль маюцца сумневы.

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць