Свет88

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі сваёй Рады бяспекі паведаміў, што Расія атрымала тэкст прапанаванага ЗША мірнага пагаднення з Украінай з 28 пунктаў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Гэты дакумент падрыхтавалі кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў і спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф. Пуцін адзначыў, што план нагадвае прапановы, якія абмяркоўваліся на ягонай сустрэчы з Дональдам Трампам на Алясцы, калі Трамп нават быў гатовы пакінуць сустрэчу, пачуўшы пазіцыю Расіі.

Пуцін заявіў, што гэты план мог бы стаць асновай для канчатковага ўрэгулявання, але, паводле яго слоў, з Расіяй яго прадметна не абмяркоўваюць, бо ЗША ніяк не могуць атрымаць згоду Украіны. «Украіна супраць», — адзначыў расійскі кіраўнік.

Таксама Пуцін падкрэсліў, што Расію задавальняе хада вайны, бо «яна вядзе да дасягнення мэтаў ваенным шляхам». Ён заявіў, што расійскія войскі яшчэ 4 лістапада нібыта «цалкам занялі Купянск».

Пуцін папярэдзіў, што калі Кіеў не хоча абмяркоўваць прапановы Трампа, то павінен разумець: тое, што адбылося пад Купянскам, можа паўтарыцца і на іншых ключавых участках фронту.

Пра нібыта захоп расійскімі войскамі горада Купянска ў Харкаўскай вобласці ўчора Пуціну далажыў начальнік расійскага Генеральнага штаба Валерый Герасімаў. Але іншых пацвярджэнняў гэтага няма: нават расійскія ваенныя блогеры і прапагандысты адкрыта крытыкуюць камандаванне арміі за недакладныя рапарты.

Каментары8

  • Ну-ну
    21.11.2025
    Нічога страшнага. Зараз ляпідарны геній яшчэ раз запросіць містэра Владіміра ў Стамбул, потым у Анкорыдж, потым дзяржаўны дэпартамэнт павіншуе з днём масковіі. Тады дакладна ўсё спрацуе. Трэба проста яшчэ два тыдні даць. А хто ня верыць, той глябаліст, лявак, левалібэрал і, як мне тут нядаўна сказалі, за трансгендэраў Канады (дужа важная праблема для нашага рэгіёну, а ня нейкая там Украіна, калі вы ня ў курсе).
  • Н
    21.11.2025
    Этой кремлевской **** следует напомнить что его кровавые имперцы за 11 лет агрессии против Украины не смогли завоевать весь Донбас, поэтому пришлось в срочном порядке втягивать Трампа на помощь. А за этот год рф так вообще захватила лишь 0.7% территории, положив сотни тысяч своих ванек. Но на рф это мелочи, баты еще таких нарожают на радость этому *******.
  • На россии
    21.11.2025
    Как же хочется белых лебедей по телевизору...

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць