Свет99

Лідары ЕС і Зяленскі назвалі адпраўны пункт для перамоў аб міры

Украіна і яе еўрапейскія саюзнікі адхіляюць ключавыя палажэнні мірнага плана ЗША.

Кір Стармер, Аляксандр Стуб, Уладзімір Зяленскі, Дональд Трамп, Эмануэль Макрон, Джорджа Мелоні, Фрыдрых Мерц, Марк Рутэ. Фота: Win McNamee / Getty Images

Сённяшняя лінія фронту ва Украіне павінна быць «адпраўным пунктам» для любой мірнай дамовы, лічаць еўрапейскія і ўкраінскія лідары. Пра гэта паведамляецца на сайце нямецкага ўрада па выніках тэлефоннай размовы паміж канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам і ўкраінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім.

Лідары Германіі, Францыі і Брытаніі пацвердзілі сваю «непахісную і поўную падтрымку Украіны на шляху да трывалага і справядлівага міру». Яны віталі намаганні ЗША па спыненні канфлікту і маюць намер «цесна каардынаваць» далейшыя крокі.

Яны таксама падкрэслілі, што любая мірная дамова, «якая датычыцца еўрапейскіх дзяржаў, Еўрапейскага саюза або НАТА, патрабуе адабрэння еўрапейскіх партнёраў або кансенсусу сярод саюзнікаў».

Каментары9

  • не ўсё так проста пад луной
    21.11.2025
    Заўвага канешне слушная, але ёсць важны нюанс. Лінія фронту пастаянна рухаеца, прычым у не выгадны для Украіны напрамку. Прычым апошнім часам тэмпы прасоўвання павялічыліся. Таму абсалютна відавочна, што Рашка цяпер не стане спыняцца, калі на зямлі яны маюць перавагу. На вялікі жаль у такіх умовах, якія склаліся на фронце - дыктаваць свае ўмовы будзе яўна не Украіна
  • Коска
    21.11.2025
    Дадуць Расеі яшчэ пазахопліваць тэрыторыі і пазабіваць украінцаў
  • Трамп
    21.11.2025
    Как мистер Дональд скажет ,так и будет!

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць