Ежа3939

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Канцэпцыя рэстарана абяцае змяніць вашае ўяўленне пра беларускую кухню. Але спадабалася не ўсім. Тут спалучаецца гламур маскоўскіх Патрыкаў і савецкая эстэтыка. 

На ўваходзе паставілі глыбу лёду з бульбай унутры

Месціцца «Дранічная №1» у самым цэнтры беларускай сталіцы — вуліца Камсамольская, 7. Раней на гэтым месцы быў бар «Віно рытмы гараджане», які працаваў каля двух гадоў. Фудблогер Какабай нахвальваў той бар, маўляў, нарэшце зрабілі не з «гаўна і палак», але прызнаваў, што цэны там не вельмі бюджэтныя.

Час пакажа, наколькі паспяховай будзе «Дранічная №1». Абмяркоўваць рэстаран у сацыяльных сетках пачалі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця.

Прыняць першых наведнікаў тут вырашылі 7 лістапада. Можна падумаць, што выпадкова — але не. Савецкі вайб — гэта частка канцэпцыі. У кафэ граюць песні той эпохі.

Пры гэтым на рэкламе рэстарана — дзве гламурныя дзяўчыны ў хустачках і акулярах (шмат у каго з беларусаў яны выклікалі асацыяцыі з дзяўчатамі з маскоўскіх Патрыкаў, Патрыяршых прудоў), якія трымаюць у руках па драніку.

Слоган рэстарана — «хруст пад чарачкі». На гэта ў Treads звярнула ўвагу беларуская дызайнерка Саша Солава: «Сачыла за навінамі аб адкрыцці «Дранічнай №1». Ніяк не магла пазбыцца адчування, што не нашае гэта. І не памылілася. А слоган «пад чарачкі» на шыльдзе на ўваходзе канчаткова развеяў сумневы — беларусы так не кажуць».

І каментатары з ёй пагадзіліся: «Маскоўская, так бы мовіць, эстэтыка — ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?», «Трэба было назваць: «Драничная №1 в Белоруссии», так адпалі б усе пытанні».

А самы папулярны каментар, які набраў амаль 800 лайкаў, такі: «Дранікі ядуць з мачанкай, са смятанай, са скваркамі. Але вось як закусь пад гарэлку — ну няма ў беларусаў такой гастранамічнай звычкі. Зноў жа, пазіцыянаваць сваю ўстанову як чарговую бухалаўку — такое сабе маркетынгавае рашэнне. Я люблю дранікі, але ў такое месца з такім пазіцыянаваннем ніколі б не пайшоў».

Тым не менш на недахоп наведвальнікаў рэстаран пакуль паскардзіцца не можа — у дзень адкрыцця на ўваходзе стаяла чарга. А ў інстаграме «Дранічнай №1» пахваліліся, што за першы дзень іх госці з'елі 60 кілаграмаў бульбы.

У меню — розная ежа, але пададзеная на драніках. У «Дранічнай № 1» можна пакаштаваць як «Аліўе» на драніку, так і дранік з марожаным і карамеллю.

Цэны тут такія: самі дранікі каштуюць ад 3,5 рубля за штуку да 15,5 за пяць штук. А наверх можна дадаваць тое, што хочацца. Напрыклад, тартар з ялавічыны з сырным мусам каштуе 20 рублёў, кураня з грыбамі ў соусе з блакітнага сыру — 15. Самы дарагі дадатак — чорная ікра. За яе давядзецца даплаціць ажно 160 рублёў.

З першых страваў ёсць боршч за 17 рублёў і суп дня за 12 рублёў. Салата на драніку каштуе ад 14 да 17 рублёў. А той самы дранік з марожаным — 14 рублёў.

Адна з саўладальнікаў «Дранічнай № 1» — Юлія Юдчыц. Яна таксама сузаснавальніца такіх месцаў як «МонеМане», «Леоне», «Легендар», Embargo і аперацыйная дырэктарка рэстараннай групы кампаній U-sun.

Юлія сцвярджае, што новы рэстаран «для тых, хто любіць Беларусь: смачна, гучна і па-сапраўднаму».

Каментары39

  • Relax
    10.11.2025
    самае чырвонае места на Зямлі
  • Теперь я знаю куда звонить бухим
    10.11.2025
    - Алё, это Драничная?
    - Хххничная!
  • Хранкинъ
    10.11.2025
    Трактиръ

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч22

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч22

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць