Усяго патроху3636

Топ-5 жанчын беларускай эміграцыі па версіі Канстанціна Каверына

«Гэта не рэйтынг самых сэксуальных ці самых жаданых альбо прыгожых. Гэта рэйтынг самых цудоўных жанчын Беларусі».

Леся Руднік, Святлана Паўлоўская, Вольга Хіжынкова. 

Адной з тэм для абмеркавання ў чарговым выпуску «Обычного вечера» стала навіна аб тым, што часопіс People назваў самага сэксуальнага мужчыну 2025 года. Ім стаў англійскі акцёр Джонатан Бэйлі.

Вядоўца праграмы Канстанцін Каверын у сваю чаргу агучыў асабісты топ-5 жанчын беларускай эміграцыі:

«Гэта не рэйтынг самых сэксуальных, ці самых жаданых альбо самых прыгожых, гэта, хутчэй, рэйтынг самых цудоўных жанчын беларускай эміграцыі.

Гэта мой асабісты топ-5. Ніякі фемпатруль тут не ўдзельнічаў, ніякі жаночы чацік, ніякія падпісчыкі. Гэта я пасядзеў сам з сабой і падумаў. Гэта выключна мой суб’ектыўны рэйтынг», — падкрэсліў Каверын.

Па словах вядучага, ён не браў жанчын з Беларусі, каб не ствараць для іх праблем:

«Калі б мы ўзялі каго-небудзь з Беларусі, то яе б расстралялі».

Акрамя гэтага, з рэйтынгу была выключана калега-сувядоўца Марына Ментусава.

На пытанне, ці ўзгадніў ён свой рэйтынг з жонкай, Каверын адказаў: «Размова была. І яшчэ, я думаю, будзе».

На пятае месца ў сваім рэйтынгу Канстанцін паставіў экспертку па камунікацыі, былую супрацоўніцу Офіса Святланы Ціханоўскай Настассю Касцюгову.

Настасся Касцюгова. Фота: lessprit / Instagram

«У J:морса ёсць такая песня: «Ты молчишь, но говорят уголки дрожащих губ». Гэта цалкам магло бы быць спета і пра яе». І сваімі рысамі твару яна вельмі падобная да сваёй цудоўнай маці, неверагодна прыгожай таксама. І я бачу і знаходжу ў гэтым нейкую высакароднасць. Высакароднасць у сукупнасці са здаровым сэнсам, і ў выпадку вось менавіта гэтай жанчыны, гэтай дзяўчыны, гэта падкупляючая весялосць і натуральнасць», — так ахарактарызаваў Каверын Настассю.

Чацвёртае месца вядучы аддаў спявачцы Ганне Шаркуновай, якая, па яго словах, увасабляе «максімальную жаноцкасць»:

«Гэта якраз чалавек пра жаноцкасць і эмпатыю. Плюс эстэтыка, якую яна з сабой нясе. Гэта максімальная жаноцкасць, я б так гэта назваў».

Ганна Шаркунова. Фота: anasharky / Instagram

На трэцім месцы апынулася Леся Руднік — дырэктарка Цэнтра новых ідэй. Каверын прызнаўся, што калі Руднік прыходзіць у эфір, яму «часам бывае цяжкавата яе слухаць».

Леся Руднік. Фота: newbelarus.vision

«Яшчэ мне падабаецца момант, калі яна загаворваецца. Гэта значыць, што яна настолькі захопленая сваёй тэмай, што вось яна загаворваецца, і яе вельмі цяжка перапыніць ці неяк усунуцца паміж яе думкамі. І такое адчуванне, што калі яна загаворваецца, яна быццам бы ўжо не заўважае гэтай сваёй прыгажосці, што робіць яе яшчэ больш цудоўнай. Вось гэта яе захопленасць, памножаная на інтэлект і прыгажосць».

Вольга Хіжынкова. Фота: volgena / Instagram

Другое месца дасталася Вользе Хіжынковай, якая, на думку вядучага, у гэтай намінацыі магла б паспаборнічаць з Ганнай Шаркуновай. Але Каверына падкупіла ў ёй нешта іншае:

«Я не ведаю, чаму Шаркунова на чацвёртым месцы, а яна на другім. Ведаеш, што мяне падкупляе ў гэтым чалавеку? Дабрыня. Дабрыня нейкая неверагодная, усёабдымная, такая вось прама дабрыня, дабрыня, дабрыня. І калі ты судакранаешся з ёй дзесьці, атрымліваеш зарад такой нейкай энергіі: цёплай, добрай, светлай».

Святлана Паўлоўская. Скрын відэа: vecher_by / YouTube

На першае месца Канстанцін Каверын паставіў сваю жонку:

«Гэта непублічны чалавек. Яна шмат пераспрабавала розных прафесій, і ў дадзены момант яна займаецца нутрыцыялогіяй. Гэта вельмі прыгожая жанчына. Гэта вельмі моцная жанчына. Святлана Паўлоўская».

Каментары36

  • 3 у міня
    09.11.2025
    Дзевушкі сімпацічные. А как пазнакоміцца с німі пабліжэ.
  • Л
    09.11.2025
    Кругазора Канстанцына , а не эмiграцыi
  • ясна
    09.11.2025
    "нічога асабістага"

Цяпер чытаюць

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам

Усе навіны →
Усе навіны

Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?

Памянялі парадак ільготнага забеспячэння людзей лекамі

Канапацкая перажывае, што яе смелае выказванне пра адстаўку Лукашэнкі няправільна зразумелі10

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць