Грамадства3030

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго

Вядучы праграмы «Обычное утро» Канстанцін Каверын прызнаўся ў фэйсбуку, што не наважваецца публічна сказаць усё тое, што думае адносна кейса з дыкпікамі Андрэя Стрыжака, бо баіцца нейкай сілы з вялікай колькасцю рэсурсаў.

Канстанцін Каверын на Канферэнцыі «Новая Беларусь» 3 жніўня 2024 года. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

«Я разумею, што баюся выказаць сваё меркаванне ў публічнай прасторы, баюся сфармуляваць пытанні, на якія сам для сябе я пакуль не знаходжу адказу. Я баюся той сілы, якая без расследавання і суда з лёгкасцю як бы адменіць мяне.

У гэтай сілы дастаткова рэсурсаў, каб у адзін момант выкрасліць мяне з прафесіі, абазваць дурнем, зрабіць зносіны са мной іншых людзей або арганізацый таксічнымі. Падкрэслю: без расследавання і суда. А проста таму, што яна лічыць, быццам бы мае на гэта права.

Але больш за ўсё мяне палохае жалезабетонная, манументальная, непахісная нічым і нікім упэўненасць гэтай сілы ва ўласнай рацыі. Нават калі яна не мае рацыі. Ёй быццам бы загадзя вядомыя адказы на ўсе пытанні. Але толькі калі пытанні гэтыя не здадуцца ёй абразлівымі, траўміруючымі або зневажальнымі.

Хто вызначае, абражаюць яны, траўміруюць, зневажаюць ці не? А вось сама гэтая сіла і вызначае.

На жаль, я прызнаю: гэтая сістэма каардынатаў мне не па зубах. Рабіць выгляд, што па зубах, убудавацца і ўтульна размясціцца дзе-небудзь з краёчку гэтай сістэмы я не хачу. Гэта будзе як мінімум несумленна. Але і хадзіць па мінным полі я адмаўляюся.

Таму любыя мае меркаванні (а таксама і пытанні) на тэму «Андрэй Стрыжак і няпрошаныя дыкпікі» я пакіну для сям'і, для сяброў, для кухняў. Мне было страшна гаварыць у Беларусі. Мне страшна гаварыць і за яе межамі», — заявіў Канстанцін Каверын.

Каментары30

  • Pitone Francesco
    24.07.2025
    🪺🪺🪺🤣🤣🤣🎩🎩🎩
  • А
    24.07.2025
    Божа, якая лухта! Прозвішча аднаго беларуса, якога рэптылоіды выкрэслілі з грамадскай прасторы за яго меркаванні, ў студыю.
  • Ботакловуну
    24.07.2025
    БрБрПатапім , што ты за лухту пішаш? Пачытай яго прызнанні ўласна! Гэты чалавек з алкагольнымі і іншымі залежнасцямі (быў ці ёсць - пытанне). З паталагічнай абсэсіўнай залежнасцю да беспарадачных палавых сувязяў. Ён сам празнаецца, ку-ку!
    Гэта чалавек небяспечны для грамадства! Яму нельга давяраць не толькі працу за грошамі, але і проста з людзьмі працаваць. Сёння гэта жанчыны, а заўтра могуць быць твае дзеці!!!

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць