Каханне і сэкс1414

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Экспертка па камунікацыі, былая супрацоўніца офіса Святланы Ціханоўскай расказала пра свае стасункі са стэндап-комікам і прадзюсарам Максімам Канавалам, а таксама падзялілася рэцэптам іх шчасця.

Максім Канавал і Настасся Касцюгова. Фота: асабісты архіў гераіні

«Макс непадобны да тых, з кім я паравалася раней»

Настасся прызнаецца, што яе папярэднія адносіны скончыліся яшчэ ў Беларусі. Пасля была праца на офіс Святланы Ціханоўскай і грамадская дзейнасць, якія дрэнна спалучаліся з магчымымі рамантычнымі зносінамі.

За чатыры гады, кажа яна, было дастаткова часу, каб лепей разабрацца ў сабе. Так яна зразумела, што моцна змянілася — у тым ліку ў падыходзе да стасункаў.

«Макс непадобны да тых, з кім я была ў пары раней. Таму што раней для мяне стасункі былі ў першую чаргу для нейкага эмацыянальнага перажывання, прыгоды, каб было трошкі драмы. Усё было супер, мне падабалася».

Але, тлумачыць Настасся, з гадамі падыход змяніўся. З Максімам Канавалам яны ў першую чаргу сябры, якія могуць паразмаўляць аб усім і падтрымаць адно аднаго.

Максім Канавал і Настасся Касцюгова. Фота: асабісты архіў гераіні

«Нам адно з адным цікава рабіць што б то ні было — і дурыцца, і вандраваць, і абмяркоўваць нейкія сур’ёзныя рэчы, і хадзіць на рамантычныя спатканні. Гэта такі партнёр па жыцці, чым бы мы ні займаліся.

Будучы адно з адным у стасунках, мы шмат што самі даведаліся пра іх. Для гэтага аказалася дастаткова быць максімальна адкрытымі, не ставіць [на першы план] нейкія асабістыя крыўды, эга», — кажа дзяўчына.

Пазнаёміліся маладзёны яшчэ ў 2023 годзе — Канавал быў сцэнарыстам для аднаго з працоўных праектаў Настассі. Яны каля года сябравалі, а ў пачуццях прызналіся не адразу — перажывалі, ці сімпатыя ўзаемная.

Навошта пара б'ецца на драўляных мячах?

Яшчэ адна рэч, якая змянілася для Настассі ў параўнанні з мінулымі адносінамі, — сумеснае жыхарства. Апошні раз яна жыла з партнёрам 10 гадоў таму, калі яшчэ была ў шлюбе. За гэты час яна звыклася да асабістай прасторы, палюбіла праводзіць час адной. «Здавалася, што гэта самаабмежаванне — жыць з кімсьці», — тлумачыць яна.

Але праз тое, што адносіны з Максімам аказаліся непадобнымі да ўсяго, што было раней, дзяўчына пабачыла сэнс жыць разам.

Максім Канавал і Настасся Касцюгова. Фота: асабісты архіў гераіні

«Мы неяк заікнуліся пра з’ехацца. Я Максу кажу, што звыкла жыць адна, і ён ведае, што мне патрэбна асабістая прастора. Нават калі я і гатова з’ехацца з кімсьці ўпершыню за шмат гадоў — гэта павінна быць кватэра большая, дзе павінен быць нейкі кабінет. Кажу, што мы жывём у Варшаве, гэта дорага, таму абмяркуем гэта як-небудзь потым».

Але цудоўным чынам усё склалася — знаёмы Настассі менавіта тады з'язджаў са сваёй кватэры, якая была большай, прыгажэйшай, таннейшай і нават бліжэйшай да цэнтра.

«Я прыехала паглядзець гэту кватэру і зразумела, што ўсё — гэта знак, што трэба з’язджацца. Сітуацыя не магла скласціся больш удала».

Максім Канавал. Фота: асабісты архіў гераіні

Пара дзеліць хатнія абавязкі — па словах дзяўчыны, Канавал пачаў гатаваць, чаго раней ніколі не рабіў. Настасся баялася, што будзе пастаянна адчуваць стрэс ад таго, што з кімсьці жыве, але гэтага не адбылося. Галоўнае, заўважае яна, умець аб усім дамовіцца.

«Я ў прынцыпе займаюся ўсякімі дыялогавымі праектамі, у тым ліку ў палітычным полі. Таму для мяне ўменне адно аднаго чуць і адно з адным дамаўляцца — ключавая каштоўнасць, вакол якой маё жыццё выбудоўваецца. Тут працуе таксама — мы проста ўмеем дамаўляцца».

Каб сваркі, якія рэдка бываюць, не былі такімі сур'ёзнымі, пара прыдумала падчас іх біцца драўлянымі катанамі — гэта японскія мячы даўжынёй каля метра. У непаразуменнях Максім часцей прызнае памылкі.

«У працы мне даводзіцца вельмі шмат кантраляваць свае эмоцыі, таму я трохі больш сабе дазваляю іх у стасунках. Усё ж такі чалавек, якому я давяраю, магу расслабіцца, папсіхаваць», — кажа Настасся.

У яе таксама ёсць сын — ён жыве і з маці, і з татам па чарзе. Падлетак з Максімам у добрых адносінах.

«Яны разам у лагер ездзілі гэтым летам, яны агулам абсалютна добра стасуюцца. Для мяне тое, якія стасункі ў Макса са Львом (сын Касцюговай. — НН), як яны ўзаемадзейнічаюць, як у іх атрымалася выбудаваць цёплыя даверлівыя адносіны — тлусты маркер і паказальнік якасці гэтых стасункаў».

Настасся падтрымлівае Максіма на хакейнай гульні. Фота: асабісты архіў гераіні

«Чытаем адно аднаму лекцыі»

Разам маладзёны прыдумляюць для сябе розныя незвычайныя актыўнасці: акрамя агульных вандровак, гатоўкі ежы, спорту і гульні ў шахматы яны ладзяць адно для аднаго лекцыі, на якія часам прыходзяць іх сябры.

«Мы чытаем адно аднаму лекцыі, таму што разбіраемся ў розных рэчах, мы ў прафесіянальным плане рэальна вельмі розныя людзі. Нягледзячы на тое, што Макс — стэндап-комік, сцэнарыст, прадзюсар, у яго больш тэхнічна заточаны мозг, ён разбіраецца ў матэматыцы, ва ўсякіх тэорыях імавернасці і іншых рэчах. У мяне больш гуманітарна заточаны мозг — сацыяльныя навукі, філасофія, псіхалогія, камунікацыя».

Максім Канавал падчас хатняй лекцыі. Фота: асабісты архіў гераіні

Таксама пара стварыла для сябе яшчэ адну традыцыю — пікнік на рэйках. Каля кватэры, дзе яны жывуць, ёсць чыгуначная станцыя, якая мала выкарыстоўваецца, там амаль ніколі няма людзей. 

«Мы там расклалі плед, паклалі ўсялякай ежы, пеністага віна. І вось так вось сядзелі, боўталі нагамі над рэйкамі, слухалі музыку. І гэта неяк вельмі дзіўна і крута было, зусім незвычайна», — згадвае Настасся.

Пара падчас спаткання на чыгуначнай станцыі. Фота: асабісты архіў гераіні

«Давялося самой стаць грын-сцягам у стасунках»

«Мяне часта пытаюць, як так атрымалася, што ў цябе такі грын-сцяг у стасунках? Як я жартую, ён настолькі зялёны, што насупраць яго можна здымаць нейкія шоу, як на храмакеі.

Адказ просты: для гэтага давялося стаць грын-сцягам самой у стасунках. Часта можна пабачыць нейкія парады псіхолагаў ці коўчаў аб тым, што каб пасаваць чалавеку, якога вы хочаце сустрэць, трэба самому стаць такім чалавекам. Гэта насамрэч праўда.

Як толькі ты перастаеш займацца стварэннем патрабаванняў да іншага чалавека, якога хочаш сустрэць, пачынаеш звяртаць увагу на сябе і на прычыны, па якіх атрымліваецца, што ў цябе былі тыя стасункі, што былі. Я чалавек шчаслівы ў плане адносін, не магу сказаць, што ў мяне былі хоць адны дрэнныя адносіны. Яны ўсе былі ашаламляльныя, але на розны ўзрост, на розны ўзровень сталасці.

Гэта ў абодва бакі спрацавала — Макс мне кажа, што ён таксама ў іншых сваіх стасунках такім не быў».

Каментары14

  • Anatol Starkou
    16.10.2025
    Блін, вачам сваім не веру. Столькі пазітыву на НН у адным артыкуле.
    Дай Бог вам кахання, Настасся і Макс. Дай Бог вашай сям'е шчасця ў замежжы.
  • Працоўны мігрант
    16.10.2025
    Класс, завидую, вот бы тоже научиться учить демократии и коммуникации, или шутить со сцены с 3.5к подписчиками в инсте и позволить себе жить в квартире побольше, подешевле, да поближе к центру, да еще в хоккей играть. Не понимаю, почему программистам завидуют
  • Воцат
    16.10.2025
    Я запутался.
    А Настасься, Анастасия, Настя и Наста - это одно и то же. Или это они так себя ощущают?

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?1

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»35

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?1

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць