Грамадства

Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў школьных сталовых

Пасля нарады, на якой Лукашэнка выказаўся пра якасць харчавання ў школьных сталовых, чыноўнікі адчыталіся аб вялікай праверцы ва ўстановах. 

Школьная сталовая. Фота: «Мінск-Навіны»

Камітэт дзяржаўнага кантролю заўважыў у школьных сталовых краіны «шматлікія факты парушэння тэхналогіі прыгатавання страў», перадае БелТа.

Напрыклад, у магілёўскай школе пры падрыхтоўцы біточкаў курыных замест прадугледжаных 14,5 кг мяса птушкі выкарыстоўвалі на 3,5 кг менш.

Таксама чыноўнікі заўважылі, што работнікі сталовых выносяць прадукты са школы.

«У харчблоку сярэдняй школы Салігорска падчас маніторынгу выяўленыя схаваныя ў шафах, сталах і пад спецвопраткай работнікаў пачкі з мукой, цукрам, 12 літраў соку. Па-ранейшаму значная частка прыгатаваных страў накіроўваецца ў адходы. У асобных выпадках навучэнцы не з'ядаюць да 40% прыгатаванай ежы», — адзначыла намесніца начальніка аддзела кантролю.

У некаторых школьных сталовых захоўваліся пратэрмінаваныя прадукты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць