Грамадства1919

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках

На сённяшняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка несупынна трос пустымі кішэнямі: «грошай у краіне няма», «ці дастаткова зацягнулі паясы?», «кіньце хадзіць сюды па грошы!», «пачняце паміраць — тады прыходзьце». Адным з пытанняў стала харчаванне для дзяцей, на якое выдаткоўваюць вялікія грошы. Таму Лукашэнка патрабуе знайсці, як тут зэканоміць.

Паводле слоў Лукашэнкі, харчаванне ва ўстановах адукацыі знаходзіцца на пастаянным яго кантролі. Ён згадаў, што некалі ўжо даручыў «выпрацаваць нармальную сістэму».

«Ці мы дзесьці будзем гатаваць, ну, напрыклад, Мінск узяць, абеды і таму падобнае, як гэта зрабілі ў Маскве і ў Расіі (толькі па-нармальнаму будзем забяспечваць, не набліжаным аддадзім гэты бізнэс, а дзяржава возьме на сябе гэтыя абавязкі). Дапусцім, у Мінску прыгатавалі на нейкай кухні, адвезлі па школах — раздалі. Усё дакладна і зразумела», — прапанаваў ён.

Бо цяпер, кажа Лукашэнка, невядома, хто колькі крадзе.

«Што ў нас зараз адбываецца? У кожнай школе ў нас сталовая — лічыце, забягалаўка. Што там гатуюць? Як гатуюць? Хто гатуе? Цяжка ўявіць. Хаця вы мне пішаце: у вас усё пад кантролем. Слухайце, вы што, мяне незямным чалавекам лічыце? Ды немагчыма гэта пракантраляваць, асабліва крадзеж», — наракае Лукашэнка.

Да таго, што шмат крадуць, шмат застаецца і адходаў, кажа ён.

«Усё ідзе ў адходы. Можна ўтрымліваць свінагадоўчы комплекс пры кожнай школе для таго, каб адходамі карміць свіней. Ці, можа, нейкую іншую жывёлу», — знайшоў выхад Лукашэнка.

Каментары19

  • Пан Усялян
    23.10.2025
    Прапаную свінарнік і кароўнік пры кожным пад’ездзе жылога дому пабудаваць. Бо каля кожнай школы - замалы размах 🐮🐷

    А пра крадзяжы, то ўвогуле па Фрэйдзе. Злодзей крычыць - хапайце злодзеяў 😎
  • 0101
    23.10.2025
    Школы перавядуць на свінакомплексв?
  • Арон
    23.10.2025
    Бог мой, кто изрыгнул семя, чтобы это чудо сейчас мучало страну и народ, убей его еще раз. Менты и вояки- не народ.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць