Грамадства22

Жанчыне, якой тэрмінова патрэбна аперацыя, не даюць дазволу на яе легчы

Ірыну Левіну з Мазыра, якая мае цяжкае анкалагічнае захворванне, улады не выпускаюць у Мінск на жыццёва неабходную аперацыю, піша «Гомельская вясна».

Фота ілюстрацыйнае

25 чэрвеня каля Мазырскага анкалагічнага дыспансера сілавікі затрымалі жанчыну на вачах у медыкаў і пацыентаў. Пазней высветлілася, што жанчыну завуць Ірына Левіна, а пераслед яе мае палітычны характар.

Спачатку Ірыну трымалі ў гомельскім СІЗА №3, дзе стан здароўя рэзка пагоршыўся. Каб пазбегнуць смерці ў ізалятары, яе вызвалілі, і яна працягнула лячыцца ў Мазыры і Гомелі.

Паводле заключэння Гомельскага абласнога анкадыспансера, адзіным спосабам выратаваць жыццё Ірыны з’яўляецца тэрміновая перасадка касцянога мозгу. Жанчына атрымала накіраванне ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, дзе аперацыю прызначылі на 7 кастрычніка.

Такое лячэнне патрабуе доўгага знаходжання ў шпіталі — як перад, так і пасля аперацыі, магчыма, нават на працягу года. Але паехаць у Мінск Ірына Левіна не можа, бо для гэтага патрэбны афіцыйны дазвол следчага, які вядзе яе справу. Супрацоўнікі сілавых структур яго не выдаюць.

Без гэтай аперацыі жыццё Ірыны пад пагрозай. Яна сама вельмі напалохана магчымасцю вяртання ў СІЗА і баіцца парушыць умовы, таму не адважваецца ехаць без дазволу.

Каментары2

  • Беларус
    23.09.2025
    У 2020 трэба было кроў'ю i зброяй выжыгаць лукашызм.
  • Ёсік
    23.09.2025
    Калі сканае гэтая жанчына, сьледчы пойдзе на падвышэньне, лукашэнку больш гадоў жыцьця дадасца, мо любіць гэтую крывавую людажэрскую ўладу пачнуць? Якія вырадкі сярод нас жывуць, Божухна, хто гэтых дзяцей выхоўваў і гадаваў, якія ператварыліся ў катаў?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць